Сафія Слуцкая: шматпакутная, нязломная, святая

Сафія Слуцкая — знакамітая святая беларускай зямлі, мошчы якой захоўваюцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску. Апякунка немаўлят, сірот, жанчыны ў яе просяць лёгкіх родаў, здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту. Шчырая верніца і фундатарка шматлікіх праваслаўных храмаў. А яшчэ — самая заможная   Рэчы Паспалітай свайго часу. Яе трагічна нядоўгае жыццё было напоўнена вялікімі падзеямі, а яе асоба стала ўвасабленнем беларускай шматпакутнасці і адначасова нязломнасці.

Магнаты і сірата

Сафія нарадзілася 1 мая 1585 года і была адзінай дачкой Юрыя Алелькавіча, нашчадка Гедыміна ў дзявятым калене, князя Слуцкага і Капыльскага. Юрый быў адзіным з трох братоў, які захаваў праваслаўную веру, выконваючы волю свайго бацькі другія два браты перайшлі ў каталіцтва. Нягледзячы на ўціск з боку ўладаў, князь цвёрда трымаўся сваёй веры і быў вядомы дабрачыннасцю на карысць Царквы. Вельмі хутка пасля нараджэння Сафіі бацька памёр, а маці-ўдава абралася шлюбам з Адамам Сапегам. Апеку над дзяўчынкай узялі Хадкевічы, якія былі яе сваякамі па матчынай лініі.

У 1594 годзе, калі Сафіі было 9 гадоў, Юрый Хадкевіч, апякун княжны, з’яўляючыся даўжніком Радзівілаў, пагадзіўся аддаць яе за Януша Радзівіла і прасіў за гэта скасаваць доўг. Сафія, так як была адзіным нашчадкам свайго бацькі, валодала вялізнай спадчынай, у тым ліку Слуцкам і Капылем. Шлюб быў прызначаны на 1600 год, адразу па дасягненні нявестай паўналецця пятнаццаці гадоў.

У наступным 1595 годзе памірае апякун Сафіі і новым становіцца Геранім Хадкевіч, які пацвярджае папярэднюю дамову наконт шлюбу. Лічыцца, што Хадкевічы імкнуліся прыхаваць ад Сафіі іх дамову з Янушам Радзівілам і, вядома, не пыталі яе згоды, калі ж дзяўчына даведалася праўду, яна адмовілася, спасылаючыся на рэлігію (яе будучы муж быў ахрышчаны як кальвініст) і пэўную долю сваяцтва з Радзівілам (у восьмай ступені).

Шлюб адбыўся

Шмат можна пісаць пра варажбу родаў Радзівілаў і Хадкевічаў, доўгі час можна пералічаць версіі пра веравызнанне нарачоных, але… 1 кастрычніка 1600, на свята Пакроваў Божай Маці, у адным з праваслаўных сабораў Брэста маладых павянчалі.

Неўзабаве муж Сафіі адправіўся ў Ліфляндыю (зараз гэта поўнач Латвіі і поўдзень Эстоніі), неаднаразова абіраўся дэлегатам на соймы, а пасля ўзначаліў шляхецкае паўстанне супраць караля Жыгімонта III у 1606-1607 гадах. Пазней ён памірыўся з манархам, але больш не прымаў актыўны ўдзел у палітыцы краіны. Да гэтага Януш Радзівіл шмат падарожнічаў па Аўстрыі, Германіі, Чэхіі і Венгрыі, ён атрымаў адукацыю ва ўніверсітэтах Базеля і Страсбурга. У Жыціі святой напісана «Цяжкае было жыццё сіраты ў Хадкевічаў, не салодкім стала яно і ў замужжы. Ва ўсіх журботах сваіх князёўна, а потым княгіня Сафія знаходзіла суцяшэнне толькі ў малітве, у Царкве».

Слуцк у гэты час становіцца адным з найважнейшых рэлігійных цэнтраў, бо княгіня актыўна падтрымлівала праваслаўных і змагалася супраць насаджэння ўніяцтва. Пасля заключэння царкоўнай уніі 1596 года ў праваслаўнай царквы адбіраліся манастыры, храмы, была арыштавана вялікая колькасць святароў, якія не жадалі падтрымліваць унію, а вернікі гвалтоўна пераводзіліся ў новую канфесію. Пры княгіні Сафіі жыхары Слуцка аб’ядналіся ў Слуцкае Праабражэнскае брацтва з мэтай абароны сваёй веры. Дзеля жонкі Януш Радзівіл атрымаў ад караля Польшчы грамату, якая ахоўвала падданых Сафіі, забараняючы прымусова пераводзіць іх ва ўніяцтва. Слуцк, дзякуючы гэтаму, стаў прытулкам для тых, каго пераследавалі за веру, а таксама быў адзіным горадам Вялікага княства Літоўскага, на які не распаўсюджваўся ўплыў Рыма праз царкву.

Жыццё пасля смерці

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №4…

Арсеній ГРОДА

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

2 thoughts on “Сафія Слуцкая: шматпакутная, нязломная, святая

  • 15.05.2026 в 06:48
    Permalink

    I got this website from my friend who told me regarding this site and at the moment this time I am
    browsing this web site and reading very informative articles or
    reviews here.

  • 16.05.2026 в 04:02
    Permalink

    Really no matter if someone doesn’t understand then its up to other users that they will assist,
    so here it occurs.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *