«Падбярозавік» Янка Маўр

Рубрыка: БелЛІТ

«Бярозка» — не толькі люстэрка айчыннага літаратурнага працэсу, але і «фабрыка зорак» для празаікаў, паэтаў і драматургаў. Традыцыі рэдакцыйны калектыў шануе і працягвае (ладзім Школу маладога літаратара), але і пра слаўнае мінулае не даём чытачу забыцца. Таму ўладкоўвайцеся зручней і слухайце казку.

Аднойчы ў 1926 годзе запрасілі ў рэдакцыю часопіса «Беларускі піянер» настаўніка гісторыі і геаграфіі чугуначнай школы ў Мінску Івана Фёдарава. На той час у афармленні часопіса актыўна прымаў удзел іншы настаўнік малявання гэтай жа школы Анатоль Тычы́на. Менавіта ён і рэкамендаваў Алесю Якімовічу свайго «дзівака-калегу». «Чаму дзівак?» спытаецеся вы. Дык які звычайны настаўнік будзе пісаць для сваіх вучняў забаўляльныя навукова-фантастычныя нататкі? Аб клімаце, раслінным і жывёльным свеце той далёкай эпохі ды яшчэ з вострымі сюжэтнымі калізіямі, элементамі таямнічасці і чараўніцтва. Пачыталі б такое?

Дык вось. Агульную мову мужчыны знайшлі, а плёнам іх дамоўленнасці стала першая аповесць Янкі Маўра «Чалавек ідзе», якую сёння пачытаць можна без перашкод. Твор пачынаўся словамі: «Гэта было даўно-даўно… Можа, мільён гадоў назад. Дакладна сказаць нельга, але прыблізна навука ведае, калі і як гэта было».  Янка Маўр спалучыў настаўніцкі досвед, веды па прадметах, скавітую беларускую мову — і атрымалася комба!

Гэта той выпадак, калі настаўнік стаў не толькі заснавальнікам прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага кірункаў беларускай дзіцячай літаратуры, але і знакавай постаццю ў беларускай літаратуры цалкам. Ён узбагаціў нацыянальную літаратуру аповесцямі пра далёкія краіны і роднае Палессе, навуковай фантастыкай і творамі, якія выхоўваюць смеласць і дапытлівасць у моладзі. І, на вялікае шчасце, на зорную хваробу Янка Маўр не захварэў. Усё творчае жыццё ён пісаў для «Беларускага піянера», «Іскраў Ільіча» і «Бярозкі».    

У 1964 годзе Янка Маўр даслаў

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №4…

Яніна Каралева

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

One thought on “«Падбярозавік» Янка Маўр

  • 15.05.2026 в 16:51
    Permalink

    Смотрите порно безопасно, выбирая проверенные веб-сайты для взрослых.
    Используйте надежные порнохабы для конфиденциального развлечения.

    my web-site — КУПИТЬ ВИАГРУ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *