Сяброўства скончылася

Вы былі неразлучныя. Агульныя сакрэты, мемы, цікавосткі і погляды на жыццё.
 Вы абяцалі быць сяброўкамі «назаўжды», называлі сябе сёстрамі, марылі пра супольныя падарожжы. А зараз вы не
размаўляеце. Або размаўляеце, але сціснуўшы зубы. Або яна з’явілася ў рэкамендацыях TikTok — і ў цябе незразумела-шчымлівая рэакцыя. Расстанне з сябрам гэта знікненне часткі сябе. І чамусьці пра гэта ніхто не папярэджвае. Як яго перажыць чытайце ніжэй.

Страціць сяброўства і каханне —  аднолькава балюча

У рамантычных адносінах ёсць рытуал расстання: гутарка, слёзы, прапанова застацца сябрамі. У сяброўстве — цішыня. Няма правілаў. Няма пратакола. Яно падобнае на першае каханне, дзе ты не страшыўся быць сабою. Усё можа згубіцца з некалькіх прычын:

  1. З часам у абедзвюх змяніўся светапогляд. Гэта не здрада. Гэта біялогія. У 14 гадоў вас аб’ядноўвала агульная парта, а ў 17 вас «рассадзілі» розныя планы на жыццё. Вы проста сталі рознымі.
  2. Твая сяброўка зрабіла балюча. Расказала камусьці твой сакрэт. Знайшла сабе іншых сяброў. Не прыйшла, калі ты плакала. Ігнаравала, пакуль ты чакала адказу. Тут боль мае імя і прозвішча.
  3. Вы абедзве стаміліся. Сяброўства ператварылася ў «службу падтрымкі 24/7». Ты даеш, яна бярэ. Ці наадварот. Энергія скончылася, а звычка засталáся. 
  4. Нічога не здарылася. Проста — усё. Самае складанае для тлумачэння. Без сваркі, без драмы. Вы проста перасталі пісаць першымі. І праз месяц зразумелі, што абедзвюм усё роўна.

Гісторыя №1

У мяне было вельмі шчырае сяброўства з 5 класа. Мы ўсюды былі разам. Адна без адной нікýды. У 10 класе мы ўжо сябравалі ўчатырох, і я стала заўважаць, што маёй сяброўцы Свеце быццам цікавей бавіць час з Кацяй. Калі клікала ўсіх на шпацыр, Света не згаджалася, пакуль не дасць згоду Каця. Яны сталі часцей сядзець разам за партай і хадзіць без мяне па калідорах. Аднойчы я, як звычайна, стаяла ля нашага месца перад школай, каб пайсці на заняткі разам. Доўга чакала. Потым усё ж напісала і спытала, дзе яны. А дзяўчаты былі ўжо ў школе…

На другі дзень здарылася тая ж сітуацыя. І як толькі…

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №5…

Марыя ЕЎСІЕВІЧ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *