Згарэць як свечка, асвятляючы шлях. Феномен Алаізы Пашкевіч

Алаіза Пашкевіч, вядомая ўсяму свету пад псеўданімам Цётка, — знакавая постаць беларускага адраджэння, чый голас абуджаў усю нацыю ў пачатку ХХ стагоддзя. Яе жыццё, напоўненае барацьбой, вымушанымі вандроўкамі і бязмежнай ахвярнасцю, стала ўвасабленнем нязломнай волі і любові да Бацькаўшчыны…

Шляхцяка і «бунтарка»

Алаіза нарадзілася 15 ліпеня 1876 года ў шляхецкай сям’і ў маёнтку Пешчын, сучасны Шчучынскі раён. Нягледзячы на прывілеяванае паходжанне, яе сэрца з дзяцінства балела за простых людзей. Атрымаўшы пачатковую адукацыю ў Вільні, яна накіравалася ў Санкт-Пецярбург на знакамітыя вышэйшыя курсы выхавальніц фізічнай культуры Пятра Лесгафта.

Яе раннія вершы, поўныя закліку да барацьбы, перапісваліся ад рукі і распаўсюджваліся сярод рабочых і сялян. У эпоху, калі жаночая доля абмяжоўвалася толькі сям’ёй, яна стала сузаснавальніцай палітычнай партыі, самастойна вандравала па Еўропе і здабывала вышэйшую адукацыю насуперак сацыяльным нормам. Яна паказвала кожным сваім крокам, што беларуска здольная быць не толькі захавальніцай традыцый, але і рашучым лідарам нацыі. Цётка заклала ў наш нацыянальны код ідэал жанчыны-інтэлектуалкі, чыя незалежнасць духу стала падмуркам для адраджэння ўсёй краіны.

Алаіза Пашкевіч прайшла выпрабавальную школу жыцця, ахвярна служыла асвеце і пакінула беларускай моладзі вечны запавет. У сваёй публіцыстыцы яна звярталася да сумлення кожнага, хто атрымаў права на адукацыю: «На вас — моладзі — ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родную мову, узбагачаць свой народ знаннем і культурай. Вы здабываеце навуку для сябе, дык дзяліцеся ёю з тымі, хто для вас цяжкай працай здабывае кусок хлеба. Толькі не кíдайце роднай мовы: бо запраўды для свайго народа тады вы ўмёрлі!» Гэтыя словы Цёткі, поўныя грамадзянскай мужнасці і любові да Радзімы, стаяць у адным шэрагу з палымянымі выслоўямі Купалы і Багдановіча.

Скрыпка, што заклікала да волі

У 1905 годзе ў Вільні пабачылі свет яе…

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №5…

Ганна Белая

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *