Мова
Наша мелагучная мова,
Ты мір у вачах вандроўцаў.
Разам з табой адчуванне: «Мы дома».
Ты святло з нашых аконцаў.
Побач з табой-радасць на сэрцы.
Ты гук, які знайшоў нас зноў.
Мы з табой яшчэ сустрэнемся,
На самай лепшай станцыі беларускіх галасоў.
Амаль ты прывядзеш нас у свет летуценняў,
Не дасі забыць былыя мары.
Мы ўсе твае літэратуныя цені,
Якія чытаюць пра хмары.
Не было б цябе-
Мы б перасталі верыць у жыццё.
Але твая дарога для нас і для мяне-
Самае вялікае цяпло.
Ты матуля наша,
Што раскажа калыханку.
Ты душа, якая нам падкажа,
Для чаго прачнуліся мы зранку.
Ты даеш нам усё і нават больш,
Вучышся на памылках разам з намі.
Кожны чакае цябе, што ты ў госці зойдзеш.
А пасля распусцішся пад васількамі.
Несцярук Марыя, навучэнка 11 «А» класа гімназіі г.Драгічына.
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
