Дадатак да артыкула Веранікі Сярдзюк у рубрыку «Сямейныя каштоўнасці»
Намалюйце квадрат, падзяліце яго на 4 часткі і адкажыце на наступныя пытанні:
- Што будзе, калі я гэта зраблю? (Плюсы рашэння) Якія вы атрымаеце выгады, калі прымеце гэта рашэнне? Што добрага адбудзецца ў вашым жыцці?
- Што будзе, калі я гэтага не зраблю? (Мінусы адмовы) Што здарыцца, калі ўсё застанецца як ёсць? Якія плюсы вы захаваеце, але пры гэтым прапусціце новыя магчымасці?
3. Чаго не будзе, калі я гэта зраблю? (Прапушчаныя выгады) Ад чаго вам давядзецца адмовіцца? Якія негатыўныя наступствы або абмежаванні пацягне за сабой гэтае дзеянне? - Чаго не будзе, калі я гэтага не зраблю? (Плюсы захавання бягучага становішча) Ад якіх праблем ці рызык вы сябе пазбавіце, калі пакінеце ўсё як ёсць?
Так можна раскласці пытанне дашлюбнага ўстрымання на квадраце ++—
Напрыклад, хлопец схіляе дзяўчыну да сэксуальных зносінаў, прыводзячы шмат аргументаў: стаць дарослай, атрымаць сэксуальны досвед, даказаць яму сваё каханне і гэтак далей.
(дарэчы, ёсць сумная статыстыка, што каля 70% непаўналетніх дзяўчат, якія саступілі хлопцу ў такой сітуацыі – потым шкадавалі пра гэта і разгледжвалі гэты досвед як гвалт.)
- Плюсы, калі я ўвайду ў сэксуальныя адносіны з хлопцам? Я пакажу сваё каханне. Я збліжуся з хлопцам на фізічным узроўні (магчыма, мне гэта не спадабаецца, але гэта новы досвед). Вядома, не факт, што ён мяне пасля гэтага не пакіне, будзе кахаць і паважаць. Ці стану я дарослай? Даросласць – гэта магчымасць несці адказнасць за ўчынкі і магчымасць фінансава быць незалежнай. А гэта ўжо аб працы і прафесіі. Нават, калі будзе цяжарнасць – вырашэнні пра роды ці аборт да 16 гадоў дзяўчыны прымаюць яе бацькі. Таксама не даросласць.
- Мінусы, калі я ўступлю зараз у сэксуальныя адносіны? Я магу зацяжараць ці пераняць ад яго хваробу. Мне можа не спадабацца, бо «не ў той час, не ў тым месцы і не з тым чалавекам». А «адкруціць назад» не атрымаецца. Хлопец можа аказацца неахайны і хвастацца сваёй перамогай перад іншымі, расказваць падрабязнасці нашых інтымных момантаў. Мне можа быць сорамна перад бацькамі і перад сабой. Я магу атрымаць фізічную і псіхалагічную траўму.
- Мінусы, калі я адмоўлюся? Ён можа мяне кінуць. Ну, значыцца, не дужа і любіў, а толькі хацеў скарыстацца. Я буду нейкі час адна. Мне будзе сумна.
- Плюсы адмовы. Адназначна не будзе незапланаванай цяжарнасці і захворвання, перадаванага палавым шляхам. Не будзе расчаравання. Калі нам не стаць з гэтым хлопцам мужам і жонкай – я зберагу сябе для больш сур’ёзных адносінаў. Не буду траціць сябе на чалавека, які не хоча пачакаць мяне, не паважае мяне. Я змагу скіраваць свае сілы і час на навучанне, атрыманне прафесіі, самарэалізацыю без сур’ёзнай прывязкі да чалавека, з якім я не звязана шлюбам. І нават калі я за гэтага хлопца выйду потым замуж, ён будзе больш паважаць мяне і ведаць, што я цаню сябе, сваё цела і каханне.
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
