ТАНЦЫ — УСЁ ЯЕ ЖЫЦЦЁ! ЧАЛАВЕК НЕ МОЖА ЎЯВІЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ БЕЗ ТАНЦАЎ. КАЛІ ТЫ ТАНЧЫШ, — ТЫ ПА-САПРАЎДНАМУ ПАГРУЖАЕШСЯ Ў ТАНЕЦ
«Дзе словы бяссільныя, гаворыць цела»
Першага лютага дзве тысячы дваццаць пятага года ў Смілавічах адкрылася студыя танцаў у напрамку джаз-фанк.
Там займаюцца дзеці, падлеткі і дарослыя, якія жадаюць навучыцца танчыць або палепшыць свае навыкі. У апошні час асабліва вылучаецца Корзун Влада, якая брала ўдзел у такіх конкурсах, як «MAINSTREAM», «STEP UP», «STREET DANCE», «DANCE STAR», «EMOJI PROJECT», «STREET STYLE», і не вярталася з іх без прызавога месца, пра што сведчаць мноства медалёў. Давайце ж крыху даведаемся пра яе.
— Як ты звязала сваё жыццё з танцамі?
— Я пачала займацца танцамі тры гады таму, гэта было маё любімае занятак. З часам запал да руху перарос у прафесійную дзейнасць, і сёння я не ўяўляю сваё жыццё без танцаў.
— Як часта ты займаешся танцамі?
— Звычайна я займаюся чатыры разы на тыдзень — залежыць ад графіка і мэтаў: падрыхтоўка да выступаў, паляпшэнне тэхнікі ці проста задавальненне.
— Колькі трэба плаціць за заняткі?
— У месяц выходзіць 110 рублёў.
— У цябе цалкам здаровы лад жыцця?
— У цэлым, я стараюся прытрымлівацца ЗЛЖ: правільна харчуюся, надаю час фізічнай актыўнасці, стараюся высыпацца. Але, як любы чалавек, часам дазваляю сабе невялікія слабасці — бо важна не толькі быць у форме, але і атрымліваць задавальненне! Так што можна сказаць, што я на шляху да паўнавартаснага ЗЛЖ з невялікімі прыемнымі выключэннямі.
— А сям’я задзейнічана ў актыўным жыцці?
— Мая сям’я падтрымлівае мяне, часам дапамагае з падрыхтоўкай ці проста прыходзіць паглядзець выступы. Мая мама таксама займаецца танцамі ў Lun Dance Studio, толькі ў іншым напрамку — High Heels.
— У будучыні плануеш звязаць сваё жыццё з танцамі?
— Вядома! Хацела б адкрыць сваю студыю і выкладаць новым пакаленням.
— Як выглядаў твой графік з танцамі і падрыхтоўкай да экзаменаў?
— Звычайна я сумяшчала вучобу з трэніроўкамі: з раніцы — вучоба, потым вечаровыя заняткі. Падрыхтоўка да экзаменаў часам перашкаджала, але я паспявала.
— Як зразумець, што табе пашанцавала з харэографам?
— Калі адчуваеш падтрымку, бачыш, што ён верыць у цябе і дапамагае развівацца, — значыць, пашанцавала.
— Табе падабаецца твая каманда? Ты выступаеш з ёй ці адна?
— Шалёна люблю нашу каманду! Кожны з нас — важная частка вялікай спартыўнай сям’і. А наша сіла і поспехі — гэта велізарная заслуга нашых любімых трэнераў Ані Лунь і Каці Арцем’евай. Дзякуй вам за веру ў нас, цярпенне і неверагодную матывацыю!
Выступаю і з камандай, і адна.
— Танцам можна навучыцца самому, ці гэта талент?
— Можна навучыцца, калі шмат трэніравацца і быць цярплівым. Талент дапамагае, але стараннасць важнейшая!
— Можаш расказаць пра тэхнікі танца: якія яны бываюць, самыя складаныя і простыя, што трэба рабіць, каб навучыцца пэўнаму віду рухаў?
— Танцавальныя тэхнікі падзяляюцца на кірункі, кожны з якіх патрабуе розных навыкаў.
Каб навучыцца любому віду рухаў, трэба:
- Развіваць ізаляцыю (уменне рухаць рознымі часткамі цела паасобку).
- Выконваць рэгулярную расцяжку і ўмацоўваць мышцы.
- Разбіраць харэаграфію па кроках (разучиваючы асобныя элементы).
- Займацца перад люстэркам і слухаць музычны рытм.
— Прадоўжы фразу: «Танцы — гэта…»
— Танцы — гэта мова душы, праз іх можна выказаць усё, што складана сказаць словамі.
Таццяна ЧАРАВАКА,
СШ №1 г.п. Смілавічы, 11 клас
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

Отличная статья! Как раз недавно искал ремонт стиральной машины в Воронеже,
и эта тема для меня очень актуальна.
Важно, чтобы мастера работали недорого и прямо на дому, без лишнего ожидания и переплат за выезд.
Спасибо, что делитесь такими полезными контактами и советами!
my web site … мастерская бытовой техники
Отличная статья! Давно искал понятное объяснение, что такое санитарно-эпидемиологическая станция (СЭС) и чем она сейчас занимается.
Многие путают её с Роспотребнадзором, а тут всё разложили
по полочкам. Спасибо автору за ликбез,
особенно про то, какие документы нужны для открытия бизнеса и что
именно проверяют.
Очень полезная и своевременная статья!
Вопрос санпенстанции сейчас особенно актуален.
Спасибо, что подробно и
наглядно разобрали все подводные камни.