Кубак Палесся-2020

Вы напэўна глядзелі замежныя фільмы пра падлеткаў. А значыць ведаеце, што такое чарлідынг і хто такія чарлідары. Яркія хлопчыкі і дзяўчынкі з Беларусі, якія нясуць пазітыў, нядаўна правялі спаборніцтвы ў Гомелі.

Першага сакавіка ў палацы лёгкай атлетыкі «Дынама» прайшлі спаборніцтвы «Кубак Палесся-2020» Самыя лепшыя каманды краіны (Black Fox (Мінск), Miami (Мінск), Indigo (Гомель), Dartly (Гродна) і многія іншыя) прыехалі ў Гомель, каб высветліць, хто лепшы ў гэтым спартыўным сезоне. У праграме спаборніцтваў было больш за 140 нумароў. Спаборніцтвы пачаліся раніцай у 9 гадзін .
Чарлідынг – гэта модны, сучасны, яркі спорт не толькі для падлеткаў. У гэтым годзе на «Кубку Палесся», у асобных намінацыях выступалі мамы і таты юных чэрлідэраў. Гэтым людзям удалося акунуцца ў дзяцінства, зарадзіцца самім, а таксама зарадзіць энергіяй і пазітывам ўсіх, хто знаходзіўся ў зале. Самымі маленькімі удзельнікамі спаборніцтваў сталі дзяўчынкі з каманды «Indigo» (Гомель), узрост юных чэрлідэраў 4-6 гадоў. Скончыліся спаборніцтвы уручэннем гран-пры, якое ў гэтым годзе атрымалі «Indigo». Каманды раз’ехаліся па сваіх гарадах, дамовіўшыся, што сустрэнуцца праз месяц у Мінску на галоўных спаборніцтвах сезону.
Спадзяюся, што вясна для ўсіх беларусаў пройдзе таксама ярка, як сустрэлі яе гамяльчане.

Ксенія Смірнова

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *