Няма нічога непатрэбнага
Чалавеку важна бачыць вынік сваёй працы (ці разумець, што ён ёсць). Гэта стымулюе яго працаваць далей. Калі чалавек думае, што ён адзін не ў сілах дасягнуць прагрэсу, ён, часцей за ўсё, увогуле нічога не будзе рабіць. Па гэтай прычыне шмат сацыяльных і прыродаахоўных праектаў не працуюць. Але не ўсе.
Якія праекты і што робяць:
Пункты прыёму адзення для будучай перадачы тым, хто мае патрэбу. Асацыяцыі, якія прымаюць адзежу і абутак, аддаюць гэтыя рэчы людзям з інваліднасцю, шматдзетным сем’ям, дзецям, у якіх няма бацькоў, людзям сталага ўзросту, людзям з цяжкімі хваробамі.
Хто робіць:
- “Чырвоны Крыж” — +375 (17) 327-14-17, redcross.by, facebook, instagram. (Таксама прымае аксэсуары, заплечнікі і сумкі, цацкі і тэкстыль);
- Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”» — +375 (44) 791-78-87, caritas.by, vk, facebook.
Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам — + 375 (17) 320-03-88, + 375 (17) 316-73-90, belapdi.org, facebook.
- Беларускі фонд міласэрнасці і здароўя — +375 (17) 327-28-80, belbsi.by.
Як далучыцца:
- зайсці на сайт ці патэлефанаваць прапанованым асацыяцыям і даведацца, калі, што і ў якім выглядзе яны прымаюць;
- знайсці дома непатрэбныя рэчы;
- упэўніцца, што яны цэлыя, гузікі на месцы і маланкі незламаныя;
- добра вымыць, каб не было ніякіх плям, высушыць, адпрасаваць і акуратна скласці рэчы;
- рассартаваць рэчы ў розныя пакеты па катэгорыях (асобна мужчынскую адзежу, жаночую, абутак, цацкі і г. д.);
- як аддаць рэчы:
а) прывезці самастойна ў працоўны час у пункт прыёму;
б) здаць у кругласуткавы кантэйнер “Чырвонага Крыжа”;
в) патэлефанаваць у “Чырвоны Крыж” і спытаць, ці ёсць у вашым горадзе валанцёры ці службовы аўтамабіль, на якім супрацоўнікі забралі б вашы рэчы.
Калі вы трапілі ў складаную жыццевую сітуацыю, вы заўсёды можаце звярнуцца да прапановых арганізацый і атрымаць матэрыяльную дапамогу.
Навошта вам гэта рабіць:
- каб пазбавіцца непатрэбных рэчаў;
- каб адправіць яшчэ годныя рэчы тым, хто будзе імі карыстацца, а не на вялікі сметнік, дзе гэта будзе раскладацца гадамі;
- каб зразумець, што насамрэч адзін учынак аднаго чалавека можа дапамагчы дзясятку іншых людей.