Эдгар Алан По: стваральнік дэтэктыва і майстар гатычнага жаху.

Рубрыка: Кнігавулей

Калі мы думаем пра класічныя дэтэктывы, усплываюць імёны такіх знакамітых персанажаў, як Шэрлак Холмс або Эркюль Пуаро. Але мала хто ведае, што Артур Конан Дойл і Агата Крысці насамрэч натхняліся працамі Эдгара По — родапачынальніка дэтэктыўнага жанру. Яго творчасць спалучае змрочную атмасферу, таямнічасць і інтэлектуальную гульню з чытачом. Якім чынам Эдгар По стаў бацькам вострасюжэтнай літаратуры і якія ідэі ён пакінуў у спадчыну будучым пісьменнікам? 

Усё пачалося з забойства

Калі сёння мы чытаем пра геніяў-следчых, якія разам з памочнікамі расследуюць складаныя злачынствы, варта памятаць, што гэтыя архетыпы ўпершыню ўжыў Эдгар По. У 1841 годзе ён публікуе «Забойства на вуліцы Морг», якое стала першым дэтэктыўным творам у гісторыі літаратуры. 

Шарль Агюст Дзюпен, галоўны герой апавядання, — чалавек з выключнымі інтэлектуальнымі здольнасцямі, які выкарыстоўвае метад лагічнага аналізу і разважання, каб раскрыць загадкавае забойства. Кагосьці нагадвае, ці не так? Гэты персанаж стаў прататыпам будучых знакамітых дэтэктываў з Бейкер-стрыт, бельгійскага шпіка Агаты Крысці,  тоўстага Ніра Вулфа і многіх іншых. 

Апавяданне пачынаецца з экшэну: мipны сон жыхароў вуліцы Морг парушаны жудаснымі крыкамі. Яны чуюцца з дома мадам Л’Эспанэ. Суседзяў ахапіў жах: пакой разгромлены, мэбля паламаная, паўсюль ляжаць пасмы сівых валасоў. Але самае дзіўнае, сведкі сцвярджаюць: калі дзверы ўзламалі, у пакоі яшчэ хтосьці быў. Вось толькі ніякіх шляхоў адыходу не засталося — вокны былі зачыненыя. 

Хто з’яўляецца злачынцам —  загадка, якую По прапануе чытачу. Гэткім чынам ён быццам гуляе з жанрам, які сам жа і стварыў, дадаўшы ў расследаванне тонкую іронію.

Раскрываем злачынства па запісах СМІ

У іншым апавяданні «Таямніца Мары Ражэ» Агюст Дзюпен шукае злачынцу па газетных нататках. Цікава, што гісторыя заснавана на рэальных фактах: забойства Мэры Сесіліі Роджэрс. Газеты ў той час актыўна асвятлялі гучную справу. Эдгар По таксама сачыў за навінамі, шукаў лагічныя дзіркі ў расследаванні, а потым вырашыў даручыць гэта свайму персанажу. Кажуць, пісьменнік так блізка падабраўся да праўды, што яго нават разглядалі ў якасці падазраванага.

Ідэальны дэтэктыў: які ён?

Зараз вы самі лёгка пераканаецеся, што Эдгар По моцна паўплываў на гэты жанр у яго класічным разуменні. Наступным разам, калі будзеце чытаць раман Агаты Крысці, загінайце палец, калі у кнізе ёсць:

  • дэтэктыў-інтраверт, які карыстаецца дэдукцыяй,
  • загадкавае злачынства з незвычайнымі абставінамі,
  • метад «думаць як злачынец»,
  • дурны абаронца парадку, каб падкрэсліць геніяльнасць галоўнага героя,
  • памочнік дэтэктыва, які расказвае гісторыю,
  • падказкі ад аўтара, якія дапамагаюць чытачу самастойна разгадаць таямніцу,
  • нечаканы фінал.

Ну што, колькі пальцаў пазагіналі? Напэўна, не хапіла адной рукі! І гэта чарговы доказ, што спадчына Эдгара По жыве і сёння, уплываючы на любімыя намі дэтэктыўныя гісторыі.

Dark Academia Core у творах пісьменніка

Акрамя дэтэктываў, По ўвайшоў у гісторыю як адзін з…

Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка» №4

Ксенія ВАЛАСЕВІЧ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *