Анонс часопіса «Бярозка» №5

Вітанкі, падбярозавічкі!

Надыходзіць лета, хоць і не такое цёплае, як хацелася б. Але мы дакладна ведаем, што 5 выпуск часопіса  «Бярозка»   вас сагрэе. Вас чакае шмат чаго цікавага:

Мадэлінг: твой шлях да подыума — даведайцеся, як стаць часткай свету моды і якімі якасцямі трэба авалодаць для гэтай прафесіі.

Агляд самых цікавых спектакляў для моладзі ад Ягора Ярмоленка ў яго рубрыцы «Пра тэатр». Вядома, зараз усе палююць на квіткі ў тэатр лялек у Мінску, але ёсць і іншыя спектаклі, вартыя вашай увагі!

Як сучасныя медыя фарміруюць свядомасць моладзі? Фестываль «Медыясферы» ў Гродне

Адкрыцці былой балерыны. Як ладзіцца падрыхтоўка да спектакляў і цікавыя гісторыі з прафесіі — гісторыя пераменаў і натхнення ад Ірыны Віктараўны Берко.

«Мой родны кут» і «Мая мова» Ульяны Посах — вершы, якія заклікаюць да разважанняў пра родную культуру.

Кааператыўныя гульні Hazelight Studios — пагружэнне ў свет гульняў, дзе супрацоўніцтва — ключ да поспеху. Можа, вы думаеце, як займальна правесці час з сябрам на вакацыях? Звярніце ўвагу на гэты артыкул!

Дзівацтва і чараўніцтва кацінага караля — даведайцеся пра таямніцы незвычайнага дэмана ў беларускай міфалогіі.

Казка «Чужыя крылы» — прыемнае чытанне для ўсіх аматараў казак.

Твор «Хатнік» — працягваем публікаваць творы з паэтычнага конкурсу «Думаць вершы», паэтычнай імпрэзы, якая натхняе на творчасць.

Пра «Ноч музеяў» у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Што такое “каўчсёрфінг”? Як у розных кутках свету зладзіць прыемнае знаёмства? Пра вандроўкі ў свет новых  культур.

Прыемнага вам чытання!

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *