«Кола(с) часу» ноч адкрыццяў і ўспамінаў у музеі Якуба Коласа»

Рубрыка: Школа журналістыкі


У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла штогадовая акцыя «Ноч музеяў», прысвечаная Міжнароднаму дню музеяў. У гэтым годзе мерапрыемства мела назву «Кола(с) часу» і прапаноўвала наведвальнікам насычаную праграму, якая ахоплівае гістарычныя і культурныя падзеі.

З 13:00 да 19:00 музей адчыніў свае дзверы для ўсіх ахвотнікаў. Асаблівая ўвага была нададзена дзецям: кантактны заапарк цэнтра дапамогі дзікім жывёлам «Сірын» выклікаў захапленне ў самых юных гасцей, а гульня-квэст «У грыбы з дзядзькам Якубам» дазволіла дзецям пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі ў гульнявой форме. Тэатр «Леў і птушка» паказаў інтэрактыўны спектакль «Поўны наперад!» для дзяцей 4–8 гадоў, а творчыя майстар-класы па стварэнні значкоў з самазастывальнай гліны і маляванні прыцягнулі аматараў мастацтва.

Гістарычная частка праграмы ўключала экспазіцыю, прысвечаную 80-годдзю Перамогі, а таксама пляцоўкі «Водар Перамогі» з інтэрактыўным музеем пахаў «Нос» і «Вялікая Айчынная вайна» ад ВГР «Нашчадкі», дзе наведвальнікі маглі даведацца больш пра ваенную ўніформу і лёс Якуба Коласа ў гады вайны. На працягу дня можна было наведаць выставу-прэзентацыю Opel Olympia і ЗІМ, аналагаў пасляваенных аўтамабіляў Якуба Коласа.

З надыходам вечара музей ажыў новымі фарбамі. А 16:00 адбылася сустрэча з унукам Якуба Коласа Андрэем Данілавічам Міцкевічам, які падзяліўся ўспамінамі пра свайго знакамітага продка. Аматары беларускай культуры прынялі ўдзел у майстар-класе па традыцыйных беларускіх танцах з фальклорным клубам «Лявоніха» і песнях, а таксама паспрабавалі стварыць цукеркі па матывах твора «Новая Зямля». Акрамя гэтага, у музеі працавала інтэрактыўная пляцоўка часопіса «Бярозка», дзе чытачы маглі пагартаць любімыя часопісы і пагутарыць з прадстаўнікамі выдання.

Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка»

Лізавета АНДРУШЫНА

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *