Медыя — мова маладога пакалення

Рубрыка: Эксклюзіў


У горадзе над Нёманам прайшло свята крэатыву, новых ідэй і прафесійнага майстэрства! Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўжо  сёмы раз гасцінна прыняў удзельнікаў Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «МЕДЫЯСФЕРА-2025».

Штогод маладыя людзі могуць пазнаёміцца з аднадумцамі, абмяняцца досведам, прэзентаваць свае праекты, даведацца пра новыя тэндэнцыі медыяіндустрыі і якія працэсы адбываюцца ў сучасных сусветных і беларускіх СМІ.

Арганізатар «Медыясферы» — кафедра журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Гродзенскага аблвыканкама штогод ладзіцца фестываль-конкурс на найлепшыя медыя-праекты сярод школьнікаў, абітурыентаў і студэнтаў. Як адзначаюць стваральнікі праекту, гэта выдатная магчымасць знайсці і аб’яднаць зацікаўленую да развіцця новых медыя творчую моладзь, якая робіць першыя крокі ў галіне фатаграфіі, друку, кіна- і відэамастацтва.

Асаблівасці фестывалю

Усіх удзельнікаў чакала насычаная экскурсійная праграма: знаёмства з універсітэтам, гістарычным цэнтрам Гродна і выезд на ваенныя ўмацаванні, пабудаваныя ў 1913-1915 гг. Яны распрацоўвалі медыяпраекты, якія прысвяцілі да значных дат у гісторыі Беларусі і ўніверсітэта. Маладыя даследчыкі разам з ментарамі актыўна разважалі як палепшыць і ажыццявіць задуманае. Атрымлівалі зваротную сувязь ад іншых удзельнікаў, супрацоўнікаў СМІ, прэс-службаў у сферы інтэрнэт-маркетынгу, рэкламы, сторытэйлінгу,  фатаграфіі.

 

Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка»

Мікіта НЕБЫШЫНЕЦ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *