Анонс часопіса «Бярозка» №6
Вітаначкі, сябры! Подых лета актыўна заклікае нас да прыгод. Паехаць вучыцца на форум у Віцебск – выдатная ідэя! Адкрыць для сябе новы кей-поп гурт – мацней прыціснем слухаўкі да вушэй! Прачытаць новую кнігу, палепшыць свой лексікон, паглыбіцца ў беларускі тэатр і міфалогію – дзе наша не прападала! Пра гэта і іншыя прышпілы чытайце ў новы выпуску інтэлектульнага часопіса «Бярозка».
1. PROпрафесію. Марылі прафесійна разбірацца ў пахах, спалучэнні і філасофіі кветак? Мы пагутарылі з беларускім фларыстам і адказалі на пытанне: «Як зрабіць першы крок у гэтай прафесіі».
2. Школа журналістыкі. Як весці блог, каб на цябе падпісваліся, а не скролілі; як абраць стыль кантэнту — мемы, лонгрыды ці кароткія відэа; як натхняцца і натхняць – у Віцебску адбыўся «Медыятрыумф», пра які варта ведаць.
3. Блогасфера. Увага для ўсіх аматараў беларускай мовы і культуры! Выключна для часопіса інтэрв’ю дала папулярная тыкток-блогерка Пані Яніна.
4. Да Дня Незалежнасці. Чытаем і натхняемся творам Стэфаніі Кухта «Памяці Ленінградскай Блакады».
5. Кей-поп. Самы час адзяваць слухаўкі і настройвацца на карэйскі вайб. Вашай увазе — аналітычны артыкул «Enhypen: Пад святлом цёмнага месяца».
6. Кнігавулей. Агляд кнігі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Лета на зачараваным балоце».
7. Даследаванне. «Кветкавае» слова ў беларускай літаратуры. Вучымся разглядаць, як Максім Багдановіч, Ніл Гілевіч, Міхась Курыла, Уладзімір Дубоўка ды іншыя літаратары выкарыстоўвалі кветкі ў сваіх творах і які сімвалізм ім надавалі.
8. Міфалогія. Наступны раз, як паедзеце на Нарач, узгадайце гэты артыкул… «Беларускія прыгажуні: хто водзіцца ў беларускіх азёрах».
9. Пра тэатр. Паглыбімся ў гісторыю беларускага лялечнага тэатра.
10. Літаратурныя старонкі. Нарачанскія фотаімпрэсіі Рагнеда Малахоўскага разам с вершаванымі радкамі.
11. Заяўка на Парнас. Чуллівыя вершы Андрэя Дарожкіна.
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА