«Медыятрыумф» у Віцебску: здымі, напішы і ўзарві інфармацыйную прастору

Рубрыка: Школа журналістыкі

Зараз мы хутка, як у TikTok, перамесцімся з Гродна (чытай у мінулым нумары) у Віцебск! На поўначы краіны інфлюэнсеры таксама задаюцца пытаннямі: як весці блог, каб на цябе падпісваліся, а не скролілі; як абраць стыль кантэнту мемы, лонгрыды ці кароткія відэа; як натхняцца і натхняць? Адказы на гэтыя пытанні і не толькі можна знайсці падчас дыскусій і майстар-класаў на форумах. Ці быў эфектыўным адзін з іх зараз даведаемся!

ДЗЕ? ХТО? КАЛІ?

28 мая ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі ўпершыню адбыўся абласны форум моладзевых СМІ «Медыятрыумф». У абмеркаваннях прынялі ўдзел топавыя медыямэнэджары, у тым ліку: дырэктар выдавецкага дому «Медыяцентр 60» Ірына Фёдарава (Пскоўская вобласць) ,  — намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыйна-метадычнага забеспячэння  і адукацыйных медыяпраектаў Рэспубліканскага моладзевага цэнтру Ілья Майсюк (г.Мінск), галоўны рэдактар абласной газеты «Віцебскія весці» Наталля Камлёва. Блогерскі накірунак прадстаўляла актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатру імя Якуба Коласа, удзельніца «Фабрыкі блогераў» Ксенія Камінская. 

ХРОНІКА ФОРУМУ

Форум пачаўся а 10:00 з інтэрактыўна-інфармацыйнай выставы праектаў. Да галоўнага мерапрыемства — дыялогавай пляцоўкі «Моладзевыя СМІ ў сучаснай медыяпрасторы Беларусі» — застаецца адна гадзіна. Але ўдзельнікі не марнавалі часу! Яны не толькі абмеркавалі прадстаўленыя ідэі, але і шукалі шляхі іх рэальнай сумеснай рэалізацыі. Выстава аб’яднала юных карэспандэнтаў маштабнага праекту «Медыялабараторыя», пачынаючых блогераў студыі абласнога палаца дзяцей і моладзі «TeenVideo», прадстаўнікоў медыяцентра ВДУ імя П.Машэрава і дзіцяча-юнацкага праекта ТРК «Віцебск» «Кампот».

Асноўнай тэмай форуму стала лічбавая журналістыка. Як ствараць круты кантэнт, вызначыць і пашырыць аўдыторыю, не згубіцца ў інфармацыйнай прасторы. Удзельнікі разбіралі трэнды сацсетак, вучыліся прасоўваць свае блогі і нават прыдумвалі новыя фарматы.

Падчас дыскусіі, юнкары не саромеліся і актыўна задавалі пытанні. У сваю чаргу, спікеры падзяліліся лайфхакамі, якімі самі карыстаюцца ў сваёй дзейнасці, расказалі пра асаблівасці развіцця медыярынку Беларусі і Расіі. Распавялі пра ўласны спіс must-read (абавязковых для чытання) кніг для тых, хто жадае больш удумліва і прафесійна падысці да сваёй дзейнасці.

Падлеткі даведаліся: як якасна і больш эфектыўна можна стварыць і, галоўнае, рэалізаваць медыяпраекты, дзе можна атрымаць не толькі прафесію журналіста, але і іншыя медыяспецыяльнасці: спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі, сацыяльных камунікацыях, сувязях з грамандскасцю. А таксама — як эфектыўна рэалізавацца ў інтэрнэт-прасторы і якія прылады выкарыстоўваць у сацыяльных сетках, каб цябе заўважылі.

Гэта была не проста лекцыйная зала, а прастора для жывога дыялогу, дзе кожны мог атрымаць карысныя інсайты і падзяліцца сваім досведам.

Наступным прыпынкам па плане былі… 

Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка» №6

Мікіта НЕБЫШЫНЕЦ,

фота vitvesti.by

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *