Фестываль навукі: адзін дзень, сто вынаходстваў і тысячы ўсмешак

Напрыпачатку месяца Цэнтральны батанічны сад сталіцы ператварыўся ў  сапраўдны навуковы мегаполіс. Беларусы сталі сведкамі найбуйнейшага ў краіне навукова-папулярнага свята — «Фестывалю навукі».

Ужо сем гадоў ён знаёміць усіх зацікаўленых з новымі распрацоўкамі, дае магчымасць сустрэцца і пагутарыць з навукоўцамі,  дапамагае даведацца пра дасягненні сучаснай навукі. Прытым падчас фестывалю навука арганічна спалучалася з прыродай, бо пляцоўкаю наладжвання мерапрыемства стаў сад. На прасторных алеях ды зялёных лужках арганізатары і запрошаныя спікеры ладзілі лекцыі, майстар-класы, навуковыя шоу, інтэрактыўныя выставы і  нават запусцілі «навукова-папулярны» кінатэатр. Атмасфера была адначасова святочнай і пазнавальнай: кожны наведвальнік адчуваў сябе ўдзельнікам вялікай інтэлектуальнай прыгоды.

Для афіцыйнага адкрыцця былі запрошаны старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік, прарэктар Маскоўскага дзяржуніверсітэта па інфарматызацыі навукі Леанід Гусеў, а таксама лётчык-касманаўт Алег Навіцкі і першая беларуская касманаўтка Марына Васілеўская. 

Больш за 35 ВНУ краіны, Рэспубліканскі моладзевы цэнтр і Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк  былі прэзентаваны на пляцоўцы «Універсітэт будучыні». Студэнты і маладыя выкладчыкі ладзілі міні-лекцыі пра ўласныя распрацоўкі і вынаходства, раскрывалі тэхналогіі эфектыўнага выкладання і ўзаемнага зацікаўлéння навукай, праводзілі майстар-класы і эксперыменты.

Адной з найпапулярнейшых зон на фестывалі была  лакацыя «Космас», дзе падчас сустрэчы з наведвальнікамі Марына Васілеўская расказала пра свой шлях да ажыццяўлення мары:
— Маім апошнім месцам працы была авіякампанія «Белавія». Гэта былі сем шчаслівых гадоў. Але мне хацелася рухацца наперад, падняцца на прыступку вышэй. На адным з рэйсаў я паглядзела ў ілюмінатар і падумала: «Што можа быць вышэй за 10 000 метраў?». І я зразумела, што не хачу апускацца на ўзровень, ніжэйшы за неба. Літаральна праз два тыдні я даведалася аб старце супольнага праекта «Раскосмасу» і НАН Беларусі «Палёт першага касманаўта на Міжнародную касмічную станцыю».

Сёлета Фестываль навук у Мінску стаў сапраўды міжнародным: у мерапрыемстве прыняў удзел Усерасійскі фестываль «Навука 0+» — маштабны праект, які аб’яднаў галоўныя навуковыя і адукацыйныя арганізацыі Расіі. Дэлегацыя прэзентавала інтэрактыўную экспазіцыю, прысвечаную квантавым тэхналогіям, нейранавуцы, біялогіі і інжынерыі будучыні. На гэтай лакацыі наведвальнікі маглі правесці ўласныя эксперыменты па вылучэнні ДНК, пазнаёміцца ​​з робатасабакамі і месяцаходамі, зазнаць VR-апусканне ў старажытныя гарады і выканаць касмічныя місіі. Не менш грандыёзнай была пляцоўка «Расатама» Atom Team і Маскоўскага парка «Зараддзе».

Усіх здзівіла і «Лабараторыя», якая асабліва спадабалася тым, хто любіць эксперыментаваць. Тут праходзілі «Азотнае шоу» фізічнага факультэта БДУ, шоу «Лабараторыя ашуканства» Вольгі Пятровай і Ксеніі Бакінай, інтэрактыўныя заняткі «Зорная цяга» Аляксандра Мурашкі і квіз «Навука: ад СМС-кі да сінхрону 2.0».

Лекцыйнымі пляцоўкамі выступілі «Інтэлектуальныя тэхналогіі», «Медыцына»,  «Смак навукі», «Гістарычны лекторый» і «Экалогія».

Асаблівая ўвага была нададзена даследчыкам-пачаткоўцам з ліку студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Выстава-конкурс «100 інавацый маладых вучоных» сабрала найлепшыя дасягненні навуковай моладзі Беларусі, якія наведвальнікі маглі часткова пратэсціраваць на сабе.

Стварыць спадарожнік, з’есці касмічнае марозіва…

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №9

Лізавета АНДРУШЫНА

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *