Сэрцу не загадаеш
У класны пакой зайшла Марыя Леакадзеўна. Услед за ёй, мякка ступаючы, неяк грацыёзна, з’явілася невысокага росту дзяўчынка.
— Добры дзень! — прывіталася настаўніца.
Паглядзела на сваіх вучняў, на дзяўчынку, якая прыйшла разам з ёй, усміхнулася:
— Хлопчыкі і дзяўчынкі, гэта Надзея Захарава, наша новая вучаніца. Спадзяюся, што вы знойдзіце разуменне і пасябруеце. Толькі з кім яна сядзе — не ведаю.
— З Цыбульскім Стасікам! – выкрыкнуў руды, як вогнішча, Васіль Леўчык.
— Дазволь, Васілёк, самой мне вырашыць, — незадаволена спыніла хлопчыка настаўніца.
Агледзела прыдзірлівым позіркам клас, сказала:
— Сядай, Надзя, разам з Рулём Мішам. Вунь ён, за апошняй партай сядзіць. Не крыўдна табе, што на вырай саджу?
— А якая розніца? – адказала Надзя і падалася да свайго месца, бы тая пава.
— Ну вось і добра! — з палёгкай выдыхнула Марыя Леакадзеўна.
Мішка таксама быў не супраць такога суседства. Ён быў ужо ў такім узросце, калі хлапчукі пачынаюць выказваць цікаўнасць да дзяўчынак. А дзяўчаткі паглядаюць на хлапчанят. Дый Надзейка яму адразу спадабалася, як толькі з’явілася на парозе класа. Хоць і была не надта прыгожая: нос з гарбінкай, губы пульхныя, вочы вузкія, як у татарачкі, валасы на галаве чорныя, каротка стрыжаныя.
Але Мішка сваім хлапечым пачуццём здагадаўся, што Надзька вельмі добрая, ласкавая дзяўчына. І не памыліўся. Ужо на другім перапынку новая суседка пачаставала яго шакаладнымі цукеркамі. Дастала невялічкую каробачку з партфеля і проста так сказала:
— Хо-очаш?.. Бяры хоць усе!.. Не саромейся!..
Мішка цукеркі з дзяцінства не любіў. Некалі абʼеўся такімі цукеркамі з шакаладу. Але адмовіцца не змог. Забаяўся, што дзяўчына пакрыўдзіцца на яго ганарыстасць.
А напрыканцы ўрокаў здарылася неверагоднае. Мішка забег у клас, каб забраць з парты сумку з кніжкамі. А там Вася Леўчык і яшчэ два яго сябрукі, такія ж ашалелыя, абступілі Надзю і спрабавалі засунуць свае рукі дзяўчыне пад сукенку. Надзейка адбівалася ад іх партфелем і жаласліва прасілася:
— Не трэба! Хлопчыкі, ну не трэба гэтак рабіць!
У Мішку быццам звер усяліўся. У два крокі ён апынуўся побач з бусурманамі, закрычаў не сваім голасам.
— А ну, хо-опіць! Па-айшлі во-он! — і з усяго маху ўдарыў Ваську пад дых. Леўчык закрактаў і сагнуўся ў дугу, ухапіўшыся рукамі за жывот. Яго сябрукі кінуліся да дзвярэй і зніклі.
У вачах Надзейкі столькі было
Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №9
Зыгмунд ДЗЯКЕВІЧ
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
