Калі мастацтва ажывае зноў — прафесія рэстаўратара
«Час захаваць немагчыма.
Мы можам захоўваць толькі памяць пра час»
Вольга Разумава, рэстаўратар
Што адбываецца з творамі мастацтва, калі хвіліны пакідаюць на іх свой адбiтак? Расколіны, пацёртасці і пацьмянелыя фарбы — для кагосьці гэта канец, але для рэстаўратара — толькі пачатак. Кожны дзень для майстра нібы расследаванне: трэба ўцяміць, што адбылося, як захаваць і аднавіць пэўную рэч. Тут важнае не толькі ўмельства рук, але і праніклівы погляд, інтуіцыя, веданне эпох. Разам з рэстаўратарам Вольгай Разумавай расказваем, як знайсці сябе ў гэтай прафесіі.
— Шчыра кажучы, усё пачалося не з мары, а са збегу акалічнасцей. Вучоба заканчвалася і перада мной паўставала цалкам празаічнае пытанне: як не аказацца дыпламаванай беспрацоўнай? Мне прапанавалі пасаду мастака-рэстаўратара ў Мастацкім музеі — так я і апынулася тут.
Дадзеная сфера — не столькі пра культурнае мінулае, колькі пра ўвагу да дэталяў. Рэстаўратар павінен бачыць не проста пашкоджанне, а гісторыю, утоеную пад пластамі бруду. Разбірацца ў матэрыялах, тэхніках і іхнім ўзаемадзеянні. Уменне адшукаць патрэбнае адценне, захаваць арыгінальную фактуру і пры гэтым не парушыць задуму аўтара мінулага — карпатлівая праца сапраўднага майстра.
Мастак-рэстаўратар працуе з жывапісам, вяртае колер і глыбіню старажытным карцінам, іконам, гравюрам. Спецыяліст па архітэктурнай рэстаўрацыі захоўвае від будынкаў і помнікаў — ад ляпніны да фасадаў. Тыя, хто працуе са скульптурай, аднаўляюць форму, часта нават «па крупінках». Рэстаўратары антыкварыяту займаюцца мэбляй і прадметамі інтэр’еру, надаюць ім былую элегантнасць. Ёсць спецыялісты, якія «ратуюць» старонкі гістарычных дакументаў ды кніг. Рэстаўратары мастацкай тканіны аднаўляюць дываны і адзенне, захоўваючы непаўторныя ўзоры. А майстры, якія займаюцца фатаграфіямі, дапамагаюць старым здымкам зноў «пагутарыць» з гледачом — яскрава і выразна.
Вольга адзначае, што ў прафесіі шмат напрамкаў: рэстаўруюць усё з мастацкай, культурнай і гістарычнай каштоўнасцю. Якія ж навыкі і якасці асабліва важныя для спецыяліста?
— Перш за ўсё — здароўе. Не толькі фізічнае, а яшчэ і ментальнае. Праца карпатлівая, энергавыдаткоўная. Навык доўга знаходзіцца на адным месцы і выконваць адны і тыя ж дзеянні шмат гадзін запар — зарука добрай рэстаўрацыі.
Асноўным усё ж з’яўляецца разуменне: майстар адказвае за твор. Заўсёды трэба мець дакладнае ўяўленне, як праца будзе выглядаць пасля завяршэння. Важна даваць цвярозую адзнаку сваім навыкам і не грэбаваць парадамі калег. Без сталай практыкі ды бесперапыннай вучобы добрым спецыялістам не стаць.
Абітурыенты ўсё часцей абіраюць творчыя прафесіі: жывапіс, дызайн, дэкаратыўнае мастацтва… Сярод такіх напрамкаў таксама стаіць і рэстаўрацыя — даволі рэдкая, але не менш запатрабаваная спецыялізацыя. Яна сустракаецца нячаста як асобная праграма для навучання, аднак яе можна асвоіць праз сумежныя напрамкі ў каледжах і ВНУ сталіцы і рэгіёнаў. Ёсць магчымасць прайсці і профільныя курсы, але Вольга раіць атрымаць менавіта вышэйшую адукацыю:
— У рэстаўрацыі вельмі шмат…
Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №9
Кацярына КОРАНЬ
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
