TWICE: ПАЧУЎШЫ АДНОЙЧЫ, ПАЛЮБІШ ДВОЙЧЫ
Пак Джынён, заснавальнік JYP Entertainment:
Група «ДВОЙЧЫ» (на англ. «twice») завалодае сэрцамі людзей праз сваю музыку і праз візуальны вобраз.
«Sixteen»
Шлях TWICE пачаўся ў канцы 2013 года. JYP Entertainment абвясцілі, што хутка з’явіцца новы музыкальны праект 6MIX, але з-за вялікай колькасці пераносаў ён так і не быў рэалізаваны. Таму было прынята рашэнне стварыць новы гурт праз «шоу на выжыванне SIXTEEN». Яго ўдзельнікамі сталі трэйні — тыя, хто імкнуцца стаць айдалам кампаніі. Фінал вызначыў склад новага жаночага гурта, у які ўвайшлі 9 удзельніц з Паўднёвай Карэі, Японіі і вострава Тайвань.
«Мая маладосць»
Дзяўчыны ўпершыню афіцыйна паўсталі перад публікай з песняй «Like OOH-AHH» 20 кастрычніка 2015 года, а кліп на яе стаў адным з самых прагледжваемых дэбютаў у гісторыі к-поп. Сёлета гурт адзначае ўжо дзесяць гадоў сваёй кар’еры, а гiсторыя iх сяброўства — адна з самых дзівосных і кранальных.
Спявачкі сталі сяброўкамі і ўсе разам перападпісалі з лэйблам кантракты на новы тэрмін. Гэтая моцная сувязь захапляе не толькі фанатаў, але і заснавальніка кампаніі і прадзюсера Пак Джынёна. Сяброўства і ўзаемная падтрымка дзяўчат натхнілі яго на стварэнне песні «Feel Special», у аснову тэксту якой леглі асабістыя перажыванні і пачуцці дзяўчат, якімі яны дзяліліся з заснавальнікам. Сумесныя ўспаміны за дзевяць гадоў працы ў гурце сталі падмуркам для альбома «With YOU-th», які выйшаў у лютым мінулага года. «TWICE — мая маладосць», — так лаканічна паміж сабой называюць спявачкі гэты перыяд.
Сусветная вядомасць
Яшчэ з дэбюту яны атрымалі мноства ўзнагарод на розных музычных шоу і прэміях, а іх сусветныя туры кожны раз адзначаюцца вялікім поспехам. Падчас апошняга, «Ready To Be», гурт даў 51 канцэрт у 14 краінах свету, якія ў суме сабралі паўтара мільёна гледачоў.
Замежныя знакамітасці не раз супрацоўнічалі з TWICE. Так, амерыканская спявачка пад псеўданімам Megan Thee Stallion прыняла ўдзел у запісе леташняй загалоўнай песні «Strategy». У красавіку гэтага ж года дзяўчаты выступалі на разагрэве ў…
Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №10
Ірына ТАРЭЛКІНА,
фота з інтэрнэт-крыніц
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
