У Мінску адкрылася выстава пераможцаў World Press Photo 2018
Міжнародная выстава фотаконкурса World Press Photo 2018 праходзіць у сталічным культурным цэнтры «КОРПУС».
Свае работы на конкурс прадставілі 4548 фатографаў з 25 краін, сумарна яны заявілі 73 044 працы. Лепшыя з іх, па выніках галасавання журы, можна ўбачыць у Мінску.
Лепшай фатаграфіяй стала праца фатографа з Венесуэлы Раналда Шемідта, якую ён зрабіў падчас пратэстных акцый у Каракасе ў маі 2017 года.
Аўтар: Таццяна Ткачова
http://www.zviazda.by/be/news/20180524/1527143073-u-minsku-adkrylasya-vystava-peramozhcau-world-press-photo-2018
