“Бярозка” ў 204 школе!
29 жніўня ў сталічнай сярэдняй школе №204 прайшоў Жнівеньскі форум педагагічных работнікаў, арганізаваны Упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

Перад пачаткам форума ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з вучэбнымі, спартыўнымі і творчымі дасягненнямі сярэдніх школ і дзіцячых садкоў раёна на выставе, у якой паўдзельнічала і рэдакцыя часопіса “Бярозка”. Супрацоўнікі выдання распавялі прадстаўнікам школ пра часопіс, праанансавала конкурсы, прымеркаваныя да новага навучальнага года, і запрасіла вучняў і настаўнікаў да супрацоўніцтва.


