«Бярозка» — лаўрэат «Залатой літары»!
Часопіс «Бярозка» стаў лаўрэатам конкурса “Залатая літара” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі”.

Часопіс быў адзначаны ў гэтай намінацыі за рубрыку “Школьныя даследаванні”, дзе друкуюцца навуковыя работы школьнікаў. За 2020 год у “Бярозцы” было надрукавана чатыры такія работы.
У даследаванні «Космас беларуса, або Чым зацікавіў Горват масавага чытача» аўтар разглядае архетыпы і сімвалы, закладзеныя ў твор “Радзіва Прудок”, вывучае трансфармацыю фальклору мясцовых жыхароў у наш час і іх адлюстраванне ў кнізе.
Работа «Што такое герменеўтычная п’еса ці Пра што творы Сяргея Кавалёва» знаёміць чытачоў з герменеўтычнай літаратурай, вылучае жанравыя асаблівасці гермнеўтычнай п’есы, разглядае творы пісьменніка і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва.
Аўтар даследавання «Запазычанні ў дыялекце вёскі Павіцце» разглядае адметнасці дыялекту вёскі Павіцце Кобрынскага раёна, сістэматызуе дыялектныя запазычанні і вызначае іх паходжанне.
«Кулінарныя густы беларусаў у творах мастацкай літаратуры» (лістапад 2020 года) – работа, аўтары якой прааналізавалі рацыён беларусаў на аснове вядомых твораў беларускай літаратуры, з якіх вылучылі 96 нацыянальных страў і зрабілі іх класіфікацыю паводле асноўных кампанентаў.
Аўтары работ — Валерыя Кіпель, Анастасія Роўда, Іван Астапук, Анастасія Каляга, Аліна Грышына
