Мадэлінг: твой шлях да подыума

Вытанчаныя фотасесіі на вокладках глянцавых часопісаў, яркія сафіты, што асвятляюць подыум, і захопленыя погляды сотні гледачоў мадэлінг як увасабленне гламуру.  Але ці такая простая і бліскучая гэтая прафесія?  Паглыбімся ў тэму і адкажам на пытанні: з чаго варта пачаць, якія навыкі неабходна развіваць і дзе атрымаць адпаведную адукацыю?

У звыклым разуменні, мадэлі папросту пазіруюць перад камерай ці крочаць па подыуме ў трэндавай вопратцы.  Але за знешняй прастатой хаваюцца прафесіяналы, якія дапамагаюць брэндам, дызайнерам і фатографам ажыццяўляць іхнія ідэі.  Яны дэманструюць не толькі адзенне, але і аксэсуары, фрызуры, нават эмоцыі, каб выклікаць цікавасць да новай аксамітнай сукенцы  мадэльера.

Плюс-сайз, фітнэс- або арт-мадэлі з’яўляюцца ўвасабленным розных брэндаў: ад касметыкі да тэхнікі.  У кожным кірунку свае патрабаванні, але сапраўдным прафесіяналам зможа стаць толькі той, хто ўмее кіраваць сваім целам, разумее, як выглядае ў кадры, і адчувае «настрой» здымкі.

У мадэльным бізнесе важныя не толькі знешнiя дадзеныя, а і пэўны склад характару, бо неабходна працаваць у атмасферы жорсткага графіку і канкурэнцыі. Якімі ж якасцямі трэба авалодаць для пабудовы паспяховай кар’еры:

  • Артыстызм і ўпэўненасць. На подыуме ці ў кадры неабходна ўмець перадаць патрэбныя эмоцыі і настрой;
  • Трываласць і стрэсаўстойлівасць. Доўгія здымкі, празмерная крытыка, мноства пералётаў з адной краіны ў іншую, а часам і недастатковая колькасць сну — звычайны набор мадэлі.
  • Адказнасць і пунктуальнасць. У індустрыі шануюць прафесіяналізм і дакладнае выкананне дамоўленасцей;
  • Здольнасць да самаразвіцця. Трэніроўкі, догляд сябе, вывучэнне замежных моў для заключэння кантрактаў за мяжой — усё гэта патрабуе штодзённай працы над сабою.

Кар’ерны шлях пачынаецца з партфоліа — якасных фота, якія адлюстроўваюць параметры і патэнцыйныя магчымасці мадэлі. Далей вас чакаюць кастынгі, супрацоўніцтва з агенцтвамі і першыя кантракты. Для прафесійнага росту важна трапляць на здымкі, паказы і правільна выбудоўваць сваю рэпутацыю. Чым больш паспяховых праектаў, тым вышэйшы шанец атрымаць кантракты з буйнымі кампаніямі і брэндамі.

Прадстаўнікі агенцтваў, так званыя скаўты,  знаходзяць будучых мадэляў з дапамогай сацыяльных сетак. Тут як пашанцуе. А вось каб мэтанакіравана трапіць у прафесію, можна адвучыцца ў мадэльнай школе ці студыі. Тут вывучаюць такія дысцыпліны, як дэфіле, асновы харэаграфіі, акцёрскае майстэрства, візаж і стыль, фотапластыку, этыкет і культуру харчавання.

Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка»

Кацярына КОРАНЬ 

 

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *