Зімовы маршрут па Мінску: гірлянды, трдэльнік і  гарбата

Зіма ў Мінску — не толькі мароз і пальчаткі. Гэта вітрыны, у якіх адлюстроўваецца вячэрні горад, гірлянды, схаваныя ў дварах, і адчуванне, што ты трапіў у моднае каляднае кіно. Мы сабралі маршрут для зімовых фотасесій: цэнтр горада, найлепшыя фотакуткі і абавязковы пункт праграмы — безалкагольны глінтвейн з трдэльнікам. Бюджэт — да 15 рублёў, а эмоцыі — без абмежаванняў.

Працягласць маршруту: 2–2,5 км;

Час: 1,5-2 гадзіны з прыпынкамі.

Стартуем з месца, дзе хочацца застацца як мага даўжэй — каля пякарні ODI (пр-т Незалежнасці, 12). Першы пункт маршруту, дзе вельмі ўтульна: жывыя елкi, цёплае залацістае святло і дэкарацыі ў чырвоных адценнях. Асабліва цікавая невялікая фотазона з пледамі і вялікімі падушкамі на лаўцы. Тут усё падрыхтавана для выдатнага кадра. Можна сесці, загарнуцца і адразу адчуць камфорт. Фота атрымліваюцца натуральнымі і жывымі. Вам не трэба намагацца спецыяльна пазіраваць: проста расслабцеся і атрымлівайце асалоду.

Некалькi крокаў наперад — і мы каля рэстарана МонеМане (пр-т Незалежнасці, 18). Настрой змяняецца на больш стрыманы. Дзве высакаватыя хвойкi ахутаны мінімалістычным дэкорам: драўляныя геаметрычныя фігуркі, вянкі з натуральных яловых галінак, поўныя смалістага паху хвоі. Яны акуратна ўпрыгожаны невялікімі агеньчыкамі, чырвонымі бáнтамі і гронкамі сухой рабіны. Гэтая стрыманасць — і ёсць сучаснае адлюстраванне беларускай традыцыі, бо раней святы ўпрыгожвалі тым, што ёсць у прыродзе: саломкай, дрэвам, стужачкамi, лыкам, садавіной. Менавіта такую эстэтыку прастаты і натуральнасці выкарыстоўваюць тут.  Гэта месца, дзе можна злавіць ціхія, задуменныя кадры — дэталі, позіркі, ігру святла на драўлянай паверхні.

Далей — крама гадзiннікаў «Луч» (пр-т Незалежнасці, 18). Без лішняга тлуму, але з характарам. Хвойны лапнiк ля ўвахода, чырвоная стужка, гірлянды, акуратна абвітыя вакол зеляніны. Тут добра лавіць сіметрыю, тэкстуры.

Праходзім ГУМ (пр-т Незалежнасці, 21). Навагодні хаóс у найлепшым сэнсе. Вітрыны на любы густ: пышныя, мінімалістычныя, бліскучыя, казачныя. Ялінкі, агеньчыкі, адбiткi ў шкле. Тут можна згубіцца на паўгадзіны і выйсці з дзясяткам зусім розных фотаздымкаў — ад класічнага навагодняга Мінска да амаль кіношных сцэн.

Далей маршрут вядзе на Камсамольскую — вуліцу, дзе свята быццам расцягнулі на некалькі кварталаў. Каля крамы адзення RENOMMEE (вул. Камсамольская, 15) — лесвіца, абвешаная гірляндамі. Усё зіхаціць, блішчыць, пераліваецца. Чырвоны колер дамінуе, упрыгожанняў шмат, і яны не спрачаюцца адзін з адным — наадварот, ствараюць адчуванне сапраўднага снежаньскага дастатку.

Каля рэстарана PINKY BANDINSKY (вул. Камсамольская, 13а) пачынаецца цырк — літаральна. Лакацыя з уласцівым арэне дэкорам і насычанымі колерамі. Сюды варта ісці па смелыя, жывыя кадры, дзе эмоцыя — галоўны герой. Крыху далей — «Чырвоны дворык» (вул. Камсамольская, 11). Як заўсёды, адно з самых любімых зімовых месцаў. Гірлянды звісаюць, быццам ледзяшы, вакол елачак, шарыкі, агеньчыкі. Ёсць нешта італьянскае ў гэтай інтымнасці, але пры гэтым вельмі мінскае. Тут добра здымаць увечары — калі святло становіцца мякчэйшым, а дворык быццам хаваецца ад горада.

Менавіта тут самы час зрабіць…

…Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №1…

Карына ПІСКАРОВА,

Гімназія № 39 г. Мінска, 11 клас

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *