Анонс часопіса «Бярозка» №3

Красавік — экватар вясны, калі ўсё навокал квітнее і натхняе на новыя здзяйсненні. Трэці нумар «Бярозкі» прысвечаны моцным асобам, гістарычным загадкам і пошуку свайго шляху. Мы падрыхтавалі для вас шмат цікавага: ад таямніц ВКЛ да падарожжаў па Беларусі з дапамогай… крабіка для валасоў!

У гэтым выпуску вас чакае:

👑 Ім раіла Афіна: «Рагнеда: тры імені, тры жыцці і адна Радзіма». Адкрываем новы праект да Года беларускай жанчыны! Чытайце пра лёс Полацкай князёўны, якая стала сімвалам нязломнай волі і пачынальніцай нашай дзяржаўнасці.

🗺 Блогасфера: «Крабавае» інтэрв’ю са знакамітай трэвел-блогеркай Ганяй. Як кінуты на мапу крабік ператварыўся ў круты праект па даследаванні Беларусі і чаму яна прамяняла шумны Мінск на ўтульны Кобрын.

Гераіня: @hania_prilucka

💰 HIST: Куды ўкладвалі грошы паспяховыя людзі ў часы ВКЛ і зараз? Параўноўваем выдаткі Радзівілаў на замкі і слуцкія паясы з сучаснымі інвестыцыямі ў IT, адукацыю і самаразвіццё

🏕 Экалогія: Вілейскае «мора» — прыгажосць, якую варта ўбачыць. Збіраем заплечнікі і рушым у паход з намётамі. Гатовы маршрут для адпачынку на прыродзе з сябрамі!

🐈 Рэпартаж: Каціны джаз на драўляных палках. Ідзём на незвычайную выставу ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і разбіраемся, як звычайны кій стаў арт-аб’ектам і машынай часу.

🌊 Белліт: «Маё Нарочча, хто я без цябе?..». Даследуем, як чароўныя нарачанскія краявіды паўплывалі на паэзію класіка Максіма Танка і нашага сучасніка Рагнеда Малахоўскага.

🤺 PROспорт: Маска, зброя, бой! Раскрываем сакрэты фехтавання — віду спорту, дзе патрэбны не толькі хуткасць, але і халодны розум. Досвед пакаленняў ад трэнера і вучняў вучылішча алімпійскага рэзерву.

📚 Гісторыя поспеху: Інтэрв’ю з дырэктарам выдавецтва «Беларусь» і старшынёй Саюза пісьменнікаў Алесем Карлюкевічам. Пра тое, як нараджаюцца кнігі і ці можа малады аўтар трапіць у вялікае выдавецтва.

Прыемнага Вам чытання!

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *