«Крабавае» інтэрв’ю
Рубрыка: Блогасфера
Ганя ўжо тры гады вандруе па Беларусі і расказвае пра гэта ў сацсетках. Яе «Крабавыя прыгоды» сталі брэндам, дзякуючы якому дзяўчыну пазнаюць на вуліцы. Блогерка больш не знаходзіцца з раніцы да вечара на класічнай працы і не гоніцца за «паспяховым поспехам» — цяпер яна выбірае жыццё ў спакойным Кобрыне замест шумнага Мінска.
Як зарадзілася ідэя
Аднойчы наша гераіня разам з сяброўкаю вырашыла зладзіць пікнік на Заслаўскім вадасховішчы. Але сумясціць працоўныя графікі было цяжка, шматлікія пераносы давялі да адчаю. У гэты момант Ганя падумала:«А чаму б не выправіцца ў адзінотную вандроўку?» На пытанне «куды?» адказаў выпадак:
— Каб высветліць кірунак, я палезла на кніжную паліцу па скрэтч-мапу Беларусі, якую дзевяць гадоў таму мне падарыла стрыечная сястра Вераніка. На ёй былі сцёртыя толькі тры гарады, бо падлеткам я амаль нікýды не ездзіла. І вось час надышоў!
Я дастаткова азартны чалавек, таму вырашыла абраць горад выпадковым чынам — кінуць кубік. Але анідзе яго не знайшла. У роспачы я яшчэ раз азірнула пакой і спыніла позірк на вінтажным пінжаку з крутога сэканда, у якім захоўваліся крабікі для валасоў. Памерам яны былі якраз з кубік, таму я і кінула адзін з іх на мапу. Трапіла ў найлепшае месца для пікніка — Глыбокае, у якім ажно пяць азёраў. З тых часоў і зарадзіліся «Крабавыя вандроўкі», а я дужа палюбіла выпадковасць.
Ва ўніверсітэце Ганя была галоўным рэдактарам студэнцкага тэлеканала «ЖурфакТВ». Ужо тады прыйшло разуменне: стварэнне аўдыёвізуальнага кантэнту — яе стыхія. Па размеркаванні дзяўчына трапіла на Брэсцкае радыё. Гэта было адносна блізка ад роднага Крычава і цалкам адпавядала яе жаданню ствараць нешта каштоўнае праз гук. Аднак праца па графіку з дзявятай да шостай нібы перакрывала кісларод. Духоўным выратаваннем сталі прыгоды.
— Кожны новы горад надаваў сіл. Я пачала весці свой блог, здымаць свае вандроўкі на камеру, і гэта натхняла. Я атрымлівала сапраўдны кайф ад працэсу. Вядома, такое складана сумяшчаць з асноўнай працай, але зацікаўленыя вочы маіх гледачоў, якія пісалі ў каментарах, што чакаюць новых прыгод, жывíлі натхненне здымаць далей.
Калі размеркаванне скончылася, Ганя цалкам паглыбілася ў свой трэвал-праект. Яна адчула нейкую адказнасць перад падпісантамі. Вандроўкі для ўласнага задавальнення паступова набывалі прафесійнае адценне. Блогерка пачала загадзя тэлефанаваць у музеі, якія планавала наведаць, шукаць цікавыя мясціны і збіраць цікавыя факты для будучых расповедаў.
— Зараз я жыву выключна за кошт здымак, але ёсць і свае недахопы. Мне складана планаваць будучыню. У лютым ёсць рэкламадаўцы — магу разлічваць на пэўныя грошы, а ў сакавіку не будзе — як жыць? Прысутнічае пэўная трывога, але я сама сабою працавітая і заўжды нешта раблю, а гэта дапамагае супакоіцца.
— Ці слушна, што часам працавітыя людзі выгараюць праз вялікую нагрузку?
— Калі жыву ў Мінску, мае тыдні перанасычаныя: я шточас у сустрэчах, здымках, планах будучых «крабавых» вандровак. З чыгуначнага вакзала надта зручна паехаць у любую кропку краіны. А вось пасля здымак імкнуся «схавацца». Прыязджаю ў Кобрын, дзе мой пакой абсталяваны пад студыю, і магу тыдзень у павольным рэжыме мантаваць. Дома я спыняюся, адпачываю ад хуткага рытму, акамулюю сілы і зноў — у шлях.
Пра ўнутраную кухню
У Гані няма сваёй…
Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №3…
Міхась Мурза
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

Pretty! This has been an extremely wonderful post. Thanks for providing this info.