30 мая 2017 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб правядзенні конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія».

30 мая 2017 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Аб правядзенні конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія»

Удзел прымаюць:

  • Луцкі Ігар Уладзіміравіч – Першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Стэльмах Алена Анатольеўна – першы намеснік старшыні ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;
  • Марчук Георгій Васільевіч – літкансультант ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Да 1 ліпеня 2017 года прымаюцца заяўкі да ўдзелу ў адным з найбольш прэстыжных конкурсаў, шырока вядомых у Беларусі, – “Нацыянальная літаратурная прэмія”.

Конкурс праводзіцца ў мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці айчынных пісьменнікаў, стымулявання стварэння імі новых высокамастацкіх твораў для дарослых, дзяцей і юнацтва, папулярызацыі кнігі і чытання ў грамадстве.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі” – запрашаюць аўтараў прадставіць лепшыя ўзоры сваёй літаратурнай творчасці – кнігі, упершыню выпушчаныя выдавецкімі арганізацыямі Беларусі ў 2016 годзе.

Імёны ўладальнікаў «Нацыянальнай літаратурнай прэміі» 2016 года стануць вядомымі на Дні беларускага пісьменства ў Полацку.

 Акрэдытацыя па тэл.: 292-42-93, 287-18-46.

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве!

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *