«Бабруйскае жыццё» адзначае 100-гадовы юбілей

Споўнілася 100 гадоў газеце «Бабруйскае жыццё».
Заснаванае на пераломе эпох, адно са старэйшых друкаваных выданняў нашай краіны стала сведкам і летапісцам важнейшых гістарычных падзей, якія карэнным чынам змянілі жыццё людзей.
Газета падтрымлівала рэвалюцыйны энтузіазм народа, удзельнічала ў ліквідацыі непісьменнасці, стварэнні калектыўных сялянскіх гаспадарак, новых прамысловых прадпрыемстваў, фарміравала вакол сябе культурны асяродак, напоўнены новымі ідэямі і творчымі памкненнямі.
Віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.
“Сёння калектыў “Бабруйскага жыцця” ідзе ў нагу з часам, паспяхова выкарыстоўвае новыя тэхналогіі пры падрыхтоўцы газетных матэрыялаў, імкнецца, як і раней, рабіць іх цікавымі і злабадзённымі, разам з мясцовымі ўладамі ўдзельнічае ў вырашэнні праблем людзей, падзяляе іх клопаты, будуе новую Беларусь”, — гаваріцца ў віншаванне.
За шматгадовую плённую працу на ніве беларускай журналістыкі, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі са 100-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты намеснік галоўнага рэдактара Аляксандр Лескавец і фотакарэспандэнт выдання Аляксандр Анташкевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Мининформ

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *