10 ліпеня 2020 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Дасягненні беларускіх вучоных у галіне гуманітарных навук. Ўкараненне распрацовак у навучальны працэс»

10 ліпеня 2020 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Дасягненні беларускіх вучоных у галіне гуманітарных навук. Ўкараненне распрацовак у навучальны працэс».

Удзел прынялі:

  • Каваленя Аляксандр Аляксандравіч – акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук;

 

 

 

 

 

  •    Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч – дырэктар Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат гістарычных навук;

 

 

 

 

 

  • Зелянко Вольга Уладзіміраўна – намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук, дацэнт;

 

 

 

 

 

  • Каханоўскі Аляксандр Генадзевіч – дэкан гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар;

 

 

 

 

 

  • Роўда Іван Сямёнавіч – дэкан філалагічнага факультэта БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар;

 

 

 

 

 

  • Старычонак Васіль Дзянісавіч – дэкан філалагічнага факультэта БДПУ імя М.Танка, доктар філалагічных навук, прафесар;

 

 

 

 

 

  • Мішчанчук Ірына Мікалаеўна – загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры БДПУ імя М.Танка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

 

 

 

 

 

На сённяшняй прэс-канферэнцыі журналістам былі прадстаўлены навейшыя дасягненні вучоных Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і, перш за ўсё, шэраг знакавых выданняў, падрыхтаваных да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вячаслаў Даніловіч звярнуў увагу прысутных на тое, што сумесна з Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь завершана выданне ўнікальнай, не маючай аналагаў у краінах СНД фундаментальнай чатырохтомнай працы «Вялікі гістарычны атлас Беларусі», дзе на навукова-картаграфічнай аснове выкладзена гісторыя Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён, паказана месца беларусаў у супольнасці еўрапейскіх народаў.

У 2017 г. завершана выкананне буйнога нацыянальнага навуковага праекта «Гістарычны слоўнік беларускай мовы». Праца над гэтым цікавым праектам працягвалася больш за 50 гадоў і запатрабавала значных намаганняў па зборы і апрацоўцы вялізнага фактычнага матэрыялу. У выніку было падрыхтавана і выдадзена 37-томнае выданне.

Вынікі фундаментальных даследаванняў, выкананых па праграме, з’явіліся асновай для падрыхтоўкі толькі ў 2019 годзе 130 падручнікаў, навучальных і метадычных дапаможнікаў, працоўных сшыткаў, навучальных карт. Падрыхтаваны комплексы вучэбных дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы па розных дысцыплінах.

На думку Вольгі Зелянко для эфектыўнай арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыi неабходны адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы, якія адпавядаюць сучасным навуковым уяўленням і запытам адукацыйнай практыкі.

Найбольш значныя навуковыя ідэі, звязаныя з рэалізацыяй кампетэнтнаснага падыходу, знаходзяць адлюстраванне ў навучальных дапаможніках новага пакалення. Так, сучасныя падручнікі ўключаюць практыкаарыентаваныя заданні, накіраваныя на прымяненне ведаў і ўменняў пры вырашэнні практычных задач; заданні і практыкаванні, арыентаваныя на развіццё здольнасці аналізаваць, крытычна ацэньваць інфармацыю, прадстаўленую ў розных формах; навігацыйныя элементы – QR-коды, якія дазваляюць атрымаць доступ да электронных адукацыйных рэсурсаў праз спецыяльны дадатак на планшэце або мабільным тэлефоне.

Аляксандр Каваленя ўпэўнены, што ўдасканаленне якасці адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі сацыякультурнымі рэаліямі і з улікам міжнароднага вопыту з’яўляецца комплекснай праблемай, рашэнне якой немагчыма без адпаведных навуковых распрацовак.

Дзякуючы творчым намаганням вучоных-гуманітарыяў Акадэміі навук і вышэйшых навучальных устаноў краіны дасягнуты бачныя вынікі. Так, за 2019 год было апублікавана каля 4 тысяч навуковых прац, з іх амаль 900 – у замежных навуковых выданнях. Падрыхтавана і выдадзена 370 кніжных выданняў, у тым ліку 107 манаграфій, 65 даведнікаў і энцыклапедый, 68 зборнікаў навуковых прац.

Які буйны сумесны міжнародны навуковы праект завяршылі вядучыя навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН? У чым унікальнасць выдання «Народны летапіс Вялікай Айчынная вайны: успомнім усіх!»? Якія новаўвядзенні распрацоўваюцца ў БДУ і БДПУ імя М.Танка для забяспячэння павышэння якасці адукацыі?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама падрабязныя выступленні спікераў вы можаце знайсці ў поўнай версіі відэазапісу прэс-канферэнцыі па спасылцы

Алена Паплаўская

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *