Давайце кайфанём ад працэсу!
Валерыя Радаева працавала педагогам-арганізатарам тры гады. За нядоўгі час вучні і настаўнікі першай гімназіі ў Слуцку паспелі шчыра яе палюбіць. Мы распыталі дзяўчыну пра цяжкасці працы маладога педагога, працу ў асалоду і эмацыйнае выгаранне.
«З вучнямі нас аб’ядналі мерапрыемствы і падрыхтоўка да іх. Дзеці прыходзілі да мяне, каб расслабіцца. Я іх не напружвала. Мы маглі раскласці плед на падлозе і сесці нешта прыдумляць. І вось такая цёплая абстаноўка выклікае даверлівыя стасункі.
І пакуль я працавала педагогам-арганізатарам, мне ўсё падабалася, таму што гэта свята кожны дзень. Я не памятаю, як праводзіла час дома, таму што я там мала з’яўлялася. Мы з былым дырэктарам заўжды ўдваіх апошнімі са школы сыходзілі.
Два гады працы выгадавалі мае кампетэнцыі. Ты ўвесь час нечаму вучышся, таму што гэта сучасная адукацыя. Не трэба ўсё рабіць па плане. Мой праект дазваляе быць супергнуткім і выкарыстоўваць усе магчымасці. Не разумею, чаму так нельга рабіць у школе».