Інстаграм-чэлендж ад «Бярозкі»
Спадзяёмся, нашыя плакаты са спісамі спраў на лета натхнілі вас нарэшце зрабіць нешта цікавае. Мы самі натхніліся ды вырашылі распачаць чэлендж!
Яшчэ ёсць час пачаць летнія прыгоды: абірайце любы пункт з нашых спісаў і дзейнічайце! А потым распавядайце ў сваім інстаграм-акаўнце пра тое, што атрымалася, з хэштэгам #лета_з_бярозкай ды адзначыўшы наш акаўнт. Што тут казаць, чым крэатыўней будзе аповед, тым лепш. Фота, відэа і іншыя творчыя працы таксама маюць значэнне!
Усе цікавыя запісы мы будзем рэпосціць у свае сторыз, а 1 верасня абярэм пераможцаў. Перамагчы можна ці ўразіўшы нас колькасцю выкананых пунктаў (з доказамі, зразумела!), ці прывабіўшы самым прыгожым аповедам хоць і пра адну, але вельмі важную для вас справу.
Пераможцы атрымаюць не толькі рэпост, але і:
• шчыры піяр у нашым акаўнце (калі ў вас ёсць творчая старонка, не толькі літаратурная, то гэта ваш час вызначыцца!);
• публікацыю любога творчага тэксту ў наступным нумары (можна і таго, што ўдзельнічаў у чэленджы) з фота ці малюнкамі, калі ё;
• калі з’явіцца жаданне, то можна будзе і пагутарыць з рэдакцыяй «Бярозкі» на любыя цікавыя вам тэмы.
Рэдакцыя «Бярозкі» таксама далучаецца да чэленджу. Вельмі чакаем вашых пастоў, каб натхніцца яшчэ больш і ўзяць ад лета ўсё, што толькі магчыма!
P. S. калі вы не падпісаныя на «Бярозку» і не бачылі нашыя цудоўныя плакаты з летнімі справамі, то вы шмат страцілі. Але ж у каруселі менавіта для вас паказваем, пра што ідзе гаворка!
Спасылка на інстаграм-пост: https://www.instagram.com/p/CRqceJ1n9_N/
