10 чэрвеня 2025 г. адбыўся круглы стол «Беларусь літаратурная: маладзёжныя аб’яднанні як сродак раскрыцця творчага патэнцыялу».

10 чэрвеня 2025 г. а 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол на тэму: «Беларусь літаратурная: маладзёжныя аб’яднанні як сродак раскрыцця творчага патэнцыялу».

Беларуская зямля славіцца багаццем сваёй літаратурнай традыцыі: творы класікаў і сучасных беларускіх аўтараў знаходзяць водгук у чытачоў як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі. Аднак ва ўмовах інфармацыйнай эпохі, сярод блогераў і хуткага кантэнту, маладым літаратурным талентам бывае няпроста заявіць аб сабе. Як пачынаючаму пісьменніку ці паэту знайсці сваю аўдыторыю? Дзе атрымаць падтрымку і прафесійную параду?

У фармаце круглага стала спікеры абмяркоўвалі, якія магчымасці самарэалізацыі існуюць для маладых аўтараў у нашай краіне. Якія літаратурныя конкурсы і праекты арганізуюцца дзяржавай? Як выдавецтвы і бібліятэкі падтрымліваюць пачынаючых літаратараў? Якія маладзёжныя аб’яднанні і клубы дазваляюць праявіць сябе і знайсці аднадумцаў? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў запісе прэс-мерапрыемства.

Удзел прымалі:

  • Макарава Вольга Валер’еўнагалоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

  • Чарняўская Алена Уладзіміраўна намеснік дырэктара дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска”;

  • Карнаухава Ірына Аляксандраўна – кіраўнік народнага калектыву песні і паэзіі “Жівіца” дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”;

  • Малахоўскі Рагнед Юр’евічнамеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

  • Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч – намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (анлайн).

Фотаздымкі для матэрыялаў, цытаты спікераў и анонсы мерапрыемстваў размешчаны ў telegram-канале Прэс-цэнтра.

Падрабязней у видеа. 

03:25 Пачатак.

05:35 Выступ Макаравай Вольгі Валер’еўны. Пра культурныя аб’яднанні Беларусі: накірункі і вынікі.

17:55 Анонс мерапрыемств 2025 года.

22:10 Выступ Радзівончыка Дзмітрыя Мікалаевіча. Пра падтрымку і развіццё маладых аўтараў на Гродзеншчыне.

41:30 Выступ старшыні Гродзенскага абласнога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Антонаўны Кебіч.

49:15 Выступ Малахоўскага Рагнеда Юр’евіча. Пра творчы шлях і падтрымку маладых аўтараў Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

01:06:20 Выступ Карнауховай Ірыны Аляксандраўны. Пра падтрымку моладзі і праблемныя моманты.

01:14:40 Выступ Чарняўскай Алены Уладзіміраўны. Як кнігі трапляюць на паліцы бібліятэк. Роля бібліятэк у станаўленні аўтара.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *