Анонс часопіса «Бярозка» №1
Студзень — час чыстых старонак, новых пачынанняў і смелых мараў. Першы ў гэтым годзе нумар «Бярозкі» атрымаўся менавіта такім: натхняльным, шчырым і крыху філасоўскім. Мы падрыхтавалі маршруты для шпацыру, музыку для душы і тэксты для розуму.
У гэтым выпуску вас чакае:
🎤 Музычны экспрэс: Дуэт «DVOE» @dvoe.official.by (Уладзімір Аўчук і Мікіта Ісаеў) — пра сяброўства даўжынёй у 10 гадоў, шлях ад працы ў караоке да ўласных канцэртаў і галоўную параду маладым музыкам: «Рыхтуйцеся араць!».
🎮 Level 80: Вялікае паглыбленне ў сусвет Disco Elysium. Гісторыя, як правал рок-гурта і асабістая трагедыя Роберта Курвіца нарадзілі шэдэўр гульнявой індустрыі. Разбіраем «фантастычны рэалізм» і філасофію страты сэнсу. @kurvitz_altavista1
❤️ Даследаванне: Чым «любоў» адрозніваецца ад «кахання»? Аналізуем, як беларускія класікі — ад Караткевіча і Мележа да Быкава і Барадуліна — вучаць нас самым моцным пачуццям.
☕️ Гуляем экалагічна: Гатовы маршрут для зімовай фотапрагулкі па Мінску! Дзе знайсці самы смачны трдэльнік, ідэальнае святло гірлянд і атмасферныя дворыкі для сэлфі? (Спойлер: мапа ўнутры!).
📚 Гісторыя поспеху: Шчырая размова з найлепшым літаратуразнаўцам краіны Аляксандрам Бярозкам. Пра магію прозвішча, «сіндром выдатніка» і тое, чаму спавядальная проза патрабуе найвышэйшага даверу.
🤼 PROпрафесію: Грэка-рымская барацьба — гэта не бойка, а шахматы целам. Дырэктар вучылішча алімпійскага рэзэрву Пётр Ражкоў і трэнер Анатоль Касаўцаў пра тое, як спорт выхоўвае характар.
🗝 Школа маладога літаратара: Кранальная казка «Чый ты, ключык?» ад Ясеніі Федчанка і рэпартаж з сустрэчы юных творцаў, натхнёных спадчынай Уладзіміра Караткевіча.
📝 Маршрут праз паэтычнае сэрца: Лірыка Васіля Барысюка пра тое, як нават у самай цёмнай ночы знайсці прасвятленне і спакой.
🙈 А яшчэ распачынаем серыю коміксаў пра дзяўчыну Бярозку! Мастачка @masewee
Першы нумар 2026 года ўжо чакае сваіх чытачоў! Пачынайце год правільна — разам з інтэлектуальным часопісам.
Прыемнага чытання ❤️
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
