Азарычы – сапраўднае пекла на зямлі (16+)

Усе мы ведаем, што Другая сусветная вайна доўжылася шэсць год і забрала дзясяткі мільёнаў жыццяў. Адзін дзень лічыўся за дзесяць і у самых страшных кашмарах нам не прысніцца тое, што адчувалі нашыя продкі. Аднак, нават сярод жудасных падзей знаходзяцца «выключэнні», у сапраўднасць якіх цяжка паверыць. І на вялікі жаль, Беларусі дасталася адно з такіх…

На пачатак 1944 года лінія фронту цягнулася ўздоўж Дняпра і Бярэзіны. Савецкая армія адваявала Калінкавічы і Мазыр, а фашысцкая знаходзілася ў нялёгкім стане абароны. У той момант нямецкаму генералу Йозефу Харпе прыходзіць на думку вар’яцка-знішчальная ідэя, як прыпыніць наступ саветаў – пазней яе назавуць аперацыяй «Эскулап».

У першых днях сакавіка Гітлер падпісаў знішчальны план Харпе. Першым этапам неабходна было сабраць вялікую колькасць людзей на адной тэррыторыі. Каля пяцідзесяці тысяч дзяцей, жанчын і састарэлых сагналі пад паселішча Азарычы. У тым месцы абнеслі калючай правалокай тры балоцістыя мясціны, куды ўсіх і змяшчалі.

Гэта быў не проста комплекс канцэтрацыйных лагераў. Там не будавалі баракі, людзі спалі на снезе без абутку, іх зусім не кармілі і не паілі. Побач не знаходзіліся абарончыя рубяжы – значыць, вязняў прывезлі не на катаржную працу. Але навошта сганяць такую колькасць савецкіх людзей на пустую зямлю?

Йозеф Харпе з дапамогай дактароў-міркабіёлагаў пад кіраўніцтвам прафесара Блюменталя заражалі палонных сыпным тыфам. Для хуткага распаўсюджвання заразы ў лагер спецыяльна прывозілі такіх хворых. Калі прыйдуць на гэтыя землі саветы і пачнуць вызваляць палонных – яны самі хутка загінуць ад смяротнай інфекцыіі. Такім чынам фашысцкі генерал ствараў жывую біялагічную міну запаволенага дзеяння.

У архіве музея ВАВ знаходзіцца артыкул-успамін пра асвабаджэнне «Азарычаў»:

«…Дзяўчынцы Ніне два гады. Яна сядзіць басанож на снезе ў адной сукенцы. Галава абмотана нейкай анучай. У дзіцяці пачарнелі ножкі ад холаду і знясілення. Яна не можа нават плакаць. Баец узяў на рукі паміраючае дзіця. Ён расшпіліў шынель, фуфайку і прыціснуў яе да свайго цела. Ніна не плакала, але плакаў баец».

Антычалавечны план ажыццявіўся. За дзесяць дзён існавання лагера, па розных падліках, загінула ад дзевяці да дваццаці тысяч чалавек. Пачалася сапраўдная эпідэмія на беларускіх землях. Дзякуючы тром тысячам самаахвярным лекарам, якія мелі сродкі змагання з хваробай, удалося даволі хутка прыпыніць распаўсюджванне інфекцыі. Аднак усё роўна паспела загінуць ад 50 да 100 ваеннаслужачых чырвонай арміі.

Праз семдзесят дзевяць год у тых мясцінах пабудавалі мемарыяльны комплекс «Азарычы». На месцы былога лагера смерці з’явіліся вежа памяці – васьмікутнае збудаванне вышынёй амаль 7 метраў, дзе выгравіраваны ўспаміны былых вязняў. Па ўскрайку забалочанай мясцовасці размешчана сцяна смутку з паклоннымі крыжамі, а побач – камяні прасвятлення і барэльеф воінам-медыкам, якія прадухілілі распаўсюджванне эпідэміі тыфу. Ёсць зона для ўскладання кветак і вянкоў, пано з архіўнымі фотаздымкамі, зробленымі пасля вызвалення вязняў у сакавіку 1944 года.

Падчас хадзьбы па цэнтральнай сцежцы неспадзявана абдувае халодны ветрык – становіцца жудасна і няёмка. Калі завітать сюды пад вечар, то можна не на жарты перапужацца, пабачыўшы чорныя цені ўздож дрэваў. Потым ты разумеешь – гэта толькі скульптуры, але ж…

Міхась МУРЗА
Фота з интэрнэт-крыніц

 

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *