Незвычайныя навагоднія рэцэпты ад маладзёжнай бабулі

Пасля таго, як мая бабуня Наталка зарэгістравалася ў TikTok, навагодні стол запоўніўся не толькі звычайным аліўе, чырвонай рыбай ды бульбай, а і самымi разнастайнымi стравамi. Снегавік з гарошку, яліначкі з сыру, свінкі-мандарынкі,  канапэ «навагоднія цацкі» і шапкі Дзеда Мароза з суніц.

— Я хацела ўзрадаваць гасцей, таму i вырашыла падаць аліўе незвычайным чынам — у выглядзе снегавіка! Хачу падзяліцца гэтымi рэцэптамi з чытачамі «Бярозкі».

Інгрэдыенты: прыгатаваны салат «аліўе», маянэз, морква для «носа» (вараная ці свежая), гарошак ці чорны перац для вачэй, вузкія палачкі салёнага агурка ці морквы для шаліка і кроп для рук.

Як прыгатаваць:

  1. Мокрымі рукамі зляпіце з аліўе шарыкі рознага памеру.
  2. Пакладзіце галушкі адзін на адзін, змацаваўшы іх кропляй маянэзу.
  3. Вочкі зрабіце з гарошын, нос — з морквы, уставіўшы яе ў верхную галушку.
  4. Абвяжыце шыю шалікам. Рукі можна зрабіць з кропу ці палосак морквы.

Я ведаю, што бабулі заўсёды прыемна назіраць, як дзеці, унукі ці сябры захапляюцца навагодняй яліначкай-прыгажуняй. Магчыма, таму на нашым стале з’явіліся міні-яліначкі з сыру і агуркоў?

Інгрэдыенты: цвёрды сыр, свежы агурок, маянэз ці мяккі сыр для «снегу», морква ці чырвоны салодкі перац для «зорачак».

Як прыгатаваць:

  1. Сыр парэжце невялікімі кубікамі.
  2. Агурок — тонкімі кружочкамі, кожны з іх разрэжце напалову — гэта будуць «галінкі».
  3. Нанізвайце на зубачыстку ў наступным парадку: кубік сыра, два паўкрýгі агурка (з розных бакоў), зноў сыр, зноў агурок. На вяршáліну— «зорачку».
  4. Гатовыя яліначкі замацуйце на падстаўцы і злёгку палiце маянэзам ці прысыпце сырам, каб стварыць «заснежаны» эфект.

Мая бабуля мае добрую гаспадарку. На працягу 10 гадоў яна займаецца развядзеннем свіней.

— Я проста не магла забыцца на сваіх улюбёных жывёл і не прыгатаваць гэтых свінак-мандарынак! — падзялілася яна.

Інгрэдыенты: мандарыны, масліны без костачак, зубачысткі, гваздзіка ці харчовы маркёр.

Як прыгатаваць:

  1. Мандарын ачысціце ад скуркі, але не выкідайце.
  2. З яе выражце трохкутныя вушкі.
  3. Масліну разрэжце на палоўкі — гэта «ноздры».
  4. Цяпер збярыце свінку. Устаўце вушкі ў верхнюю частку мандарына. Адрэжце маленькі кавалачак ад зубачысткі, на яго — палоўкі масліны. Устаўце канструкцыю ў «мордачку». Вочкі можна зрабіць з гваздзікі ці намаляваць спецыяльным харчовым маркёрам.

Памятаю, перад Новым годам бабуля купляла розныя віды сыроў і думала: не парэжаш жа іх проста так! Трэба нешта прыдумаць… І на дапамогу прыйшоў TikTok з рэцэптам канапэ «навагоднія цацкі».

Інгрэдыенты: рознакаляровыя сыры (чэдар — жоўты, гаўда — аранжавы, з цвіллю — блакітны, мацарэла — белы), вінаград (сіні і зялёны), крэкеры ці маленькія сухарыкі, зубачысткі, маянэз ці вяршковы сыр і зелень для дэкору.

Як прыгатаваць:

  1. Сыр парэжце кубікамі ці выкарыстайце формачкі для печыва, каб выразаць зорачкі, яліначкі.
  2. Збіраем так: крэкер + кубік сыра + вінаград або кубікі сыра рознага колеру.
  3. Каб стварыць «малюнак» на цацачцы, выкарыстайце маянэз ці мяккі сыр. З дапамогай зубачысткі можна намаляваць сняжынкі, рысачкі ці «заснежыць»: паставіць белыя кропкі.

— Звычайная фруктовая нарэзка гэта сумна. Лепш прыгатуйце дэсерт «шапкі Дзеда Мароза з суніц». Толькі глядзіце, каб ён не абражаўся, што вы забралі і з’елі яго шапачкі, — з усмешкай кажа пра апошнi рэцэпт бабуля.

Інгрэдыенты: свежыя суніцы, узбітыя вяршкі, белы шакалад ці какосавая стружка.

Як прыгатаваць:..

…Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №12…

Наталля Голубева

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *